что тезис о происхождении фамилий на -ский от владения земельным наделом - НЕВЕРЕН.
Для шляхты блізка да 100% гэты тэрмін зьвязаны зь нейкім населеным пунктам. Ёсьць і выключэньні. Часьцей за ўсё гэта проста пераробкі для "большай гучнасьці", "большай прыгажосьці" прозьвішч на
-віч у прозьвішчы на
-скі. Гэтак пінскія Пратасовічы/Пратасевічы сталі Пратасавіцкімі. Бельскія (Падляшша) Грыневічы сталі Грынявецкімі, праўда, зь імі больш складаная складаная трансфармацыя. Спачатку населеныя пункты, дзе яны жылі, па іх прозьвішчу сталі называцца Грыневічамі, а потым ад іх людзі сталі Грынявецкімі. Магілёўскія Малевічы сталі называць сябе Малеўскімі-Малевічамі. І таму падобнае.
Што тычыцца сялянаў, дык тыя былі таксама ня супраць мадыфікаваць свае прозьвішчы. Напрыклад Мазаль спачатку рабіўся Мазальскім, а потым ужо Масальскім. У Радашковічах жылі нейкія Ліхадзейчыкі, ня факт, што яны ня сталі Ліхадзіеўскімі, пры тым, што тамака-ж і каля Радашковічаў жылі і Ліхадзіеўскія. У Лагойскім касьцёле ёсьць мэтрыкі сялянаў Храпавіцкіх, у адной зь якіх згадваецца і іх ранейшае прозьвішча — "Храпавіцкі ён-жа Аўчынка". Зь якой нагоды яны сталі Храпавіцкімі — хто іх ведае… У вопісу фонда Менскага павятовага суда мне сустрэлася справа з загалоўкам з сюрэалістычным наборам прозьвішчаў
: "Дело о приговорении Гедройцевой и Лиходеевской в приданое Викентия Новодворского". Справу я не глядзеў, можа там нейкія памылкі ў загалоўку, але чаго толькі не бывае.
Пра Масальскіх і Лукомскіх завядзі, калі ласка, асобныя родавыя тэмы. Я там адкажу, каб не гублялася.