ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Ґержадовіч, Ґержыдовіч, Ґерждовіч / Gieržadovič, Gieržydovič, Gierždovič / Gierżodowicz, Gierżydowicz, Gierżdowicz / Гержадович, Гержодович, Гержидович, Герждович  (Прочитано 3459 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Герждовічы, з Герждаў Герждовічы. Мелі аселасць у т.л. у Менскім павеце, Койданаўскім графстве. Андрэй Казімір Герждовіч быў жанаты на Ганне з Бесманаў, ад якой атрымаў у пасаг Шчалканаўшчыну і Юнцоўшчыну каля Путчына. У 1705 г. Андрэй Казімір Герждовіч атрымаў Вязынь і Крысава ў заставу ад Рэгіны з Кастравіцкіх Валадковічавай.   Яго дачка Разалія ўзяла шлюб з Самуэлам Кастравіцкім, скарбнікам рэчыцкім. Ян Ануфрый ужываў, верагодна, няпраўна, тытул скарбніка менскага ў 1770-я гады. Ян Герждовіч  да 1784 г. староста марыенборкскі, карыстаўся таксама тытуламі скарбніка менскага, Ашмянскага і падчашага смаленскага. Яго дачка Казіміра ў шлюбе з Адамам Ваньковічам, вайсковічам менскім.

У 1755 г. прадстаўнік роду Герждовічаў валодаў фальваркам Путчын, або Ласіцкоўшчына.

З метрычных кніг Койданаўскага касцёла і возерскай уніяцкай царквы.

Рэгіна Калечыц з Пяткевіч выйшла замуж за Самуэля Герждовіча.  Жылі ў Гарэнаўке. Вядомыя з дзяцей: Францішка 1774 г.нар. і Марыяна 1776 г.нар.
« Последнее редактирование: 20 Августа 2020, 20:03:35 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
З выпісак:

Вывадавай справы Герждовічаў у Мінскім ддс не бачыў,  у гербоўніку беларускай шляхты звестак аб іх таксама няма, але ў мінскі ддс 28.01.1818 г. падаваліся дакументы нейкіх Герждаў прыдомка Юрожа, гербу Слепаўрон. /Ф. 319-1-28 Арк. 112/

У мк койданаўскага касцёла: 1838 г., нар. Ева, дачка аднадворцаў Паўла і Францішкі з Юшкевічаў Герждовічаў, засценак Самадураўшчына (зараз- в. Радзіма Дабрынёўскага сельсавета Дзяржынскага раёна)

Герждовічы з-пад Койданава шукалі вольнасць ад прыгоннай залежнасці.
« Последнее редактирование: 21 Августа 2020, 19:29:42 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
З метрычных кніг Койданаўскага касцёла і возерскай уніяцкай царквы.

Рэгіна Калечыц з Пяткевіч выйшла замуж за Самуэля Герждовіча.  Жылі ў Гарэнаўке. Вядомыя з дзяцей: Францішка 1774 г.нар. і Марыяна 1776 г.нар.

Тая Гарэнаўка таксама існуе і дагэтуль, знаходзіцца ў Дабрынёўскім сельсавеце. Відавочна, Герждовічы з Гарэнаўкі пазней аселі ў Самадураўшчыне. Згаданыя ж вышэй Юшкевічы, з якіх паходзіла Францішка Герждовічава, як бачна, мелі сваякоў Юшкевічаў - жыхароў з XVIII стагодзьдзя ў суседнім Дабрынёве, якія там таксама радніліся з Калечыцамі - нашчадкамі пяткевічскай галіны.
« Последнее редактирование: 21 Августа 2020, 22:33:56 от Калечыц »
In hoc signo vinces