Варчэня, таксама Варучэня. Род не шляхецкі, а баярска-зямянскі, таму, напэўна, можна размясціць ў гэтым раздзеле.
Мае продкі паходзілі з галіны ў сяле Лешня Цімкавіцкага графства.
У 1670-1691 гг. носьбіты прозвішча жылі на чыншавых валоках ў вёсках Блеўчыцы (большасць) і Лешня. У Лешне ў 1670 г. адзін чалавек- Даніла Варучэня. У 1713 і 1761 гг. у Лешне на баярскай службе. З павіннасцяў 1713 г.: баяры з кожнай валокі павінныя плаціць па 20 злотых чыншу, ездзіць і хадзіць з лістамі да 30 міль і больш і выконваць іншыя павіннасці да двара.
З павіннасцяў в. Лешня 1761 г.: "зямяне, якія карыстаюцца служэбнымі, г.зн. баярскімі валока і, павінны несці конную службу і вазіць лісты..".
З метрычных кнігаў Быстрыцкай уніяцкай царквы:
1820 г. Юстына Варчэня- кума "бацькоў зямянскіх" Мікалая і Алены Есьманскіх. Тыя Есьманскія, ці Есьманчыкі, дзякуючы фальсіфікацыі, зацвердзілася ў расейскім дваранстве з прозвішчам Есьман.
У 1826 г. Томаш Варчэня з Лешня кум Чаркасаў. Чаркасы- здаўна баяры ў Лешне. У 1860-х гг. сустракаліся сярод аднадворцаў Цімкавіцкага ўчастка. Таксама Іван Якаўлевіч Варчэня і Ганна Іванаўна Чаркас былі хроснымі ў майго продка ў 1851 г.
Цікава і паходжанне прозвішча Варчэня, ці Варучэня. Падобных імён, ці слоў, ад якіх прозвішча магло ўтварыцца не знайшоў, акрамя аднаго выпадку: падобнае імя прысутнічае ў попісу войска ВКЛ 1528 г.- Варучка, татарын Абрагімава сцягу. Такім чынам, не выключана татарскае паходжанне прозвішча.