ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча  (Прочитано 3834 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
У XVIII ст. жылі ў вёсцы Дабрынёва Койданаўскага графства. Пасля продажы Дабрынёва ў 1751 г. Гераніма Фларыяну Радзівілу ў інвентары пазначаныя на чыншавай зямлі (Рыгор і яго сыны Юзаф, Андрэй, Лявон).

З метрычных кнігаў Станькаўскай уніяцкай царквы:

1762 г. ахр. Юстына, дачка Юзафа і Настассі Перапечаў, хросныя Ян Баравік, Таццяна Карачунова.

1777 г. ахрышчаны Ян Калечыц ( мой продак), сын Кандрата і Ганны. Хросныя- Юзаф Перапеча і Марыяна Бірылава.

1777 г. ахр. ЯН, сын Мікалая і Магдалены Таранаў. Хросныя Лявон Перапеча, Марыяна Бірылава, Міхал Пекарэвіч, JP Мар'яна Вернікоўская, Ануфрый Вернікоўскі, Ксенія Верыжанка.

1781 г. ахр. Аляксандр, сын Кандрата і Ганны Калечыцаў. Хросны Юзаф Перапеча

1784 г. ахр. Магдалена, дачка Кандрата і Ганны Калечыцаў. Кумы: Ян Перапеча, Настуля Бірыла, Базыль Мількевічы, Мар'яна Вернікоўская, Даніэль Дзядзюля, Настазья Вернікоўская.


З кніг Мінскага земскага павятовага суда:

Акт тэстыманіяльнага скрыпту ад абывацеляў і ўраднікаў губерні Мінскай JMP Перапечам, 24.02.1810 г.

Радавод з акту. Перапечы гербу Газдава.

І пакаленне

1. Ян

ІІ пакаленне

2.1 Рыгор

ІІІ пакаленне

3.2 Юзаф

IV пакаленне

4.3 Ян

5.3 Рыгор

V пакаленне

6.4 Марцін

7.5 Ежы

8.5 Ян

9.5 Базыль

10.5 Ігнацы

Тады ж, 24.02.1810 г. у судзе прадстаўлены і акт копіі пасьвядчэння ад JWP Станіслава Завішы JP Крыштафу Перапечы:

Крыштафу сыну Міхала Перапечы аб тым, што трымаў у арэндзе валоку, ці ўрочышча Слабодка ў канцы валок Данілавіцкіх над ракой Жысць, а другім бокам ад Дабрынёва кн. Радзівіла. Плаціў арэнду, ніякай павіннасці больш не выконваў, з'яўляецца вольным і незабаронена яму вольнага жыцця..
« Последнее редактирование: 08 Ноября 2020, 03:46:44 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2051
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча
« Ответ #1 : 08 Ноября 2020, 03:56:04 »
Праблема, толькі, з гэтымі дабрынёўскімі людзьмі, Перапечамі, Таранамі, Калечыцамі, Карачунамі і іншымі, што ў 1795 яны запісаныя як падданыя, 39 двароў, і толькі 2 двары зямянскія -- Грыневіча і Рублеўскага. А чыншавай шляхты, у асобнай казцы, дык зусім адзін двор -- Юркевіча.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча
« Ответ #2 : 08 Ноября 2020, 10:13:46 »
Так, аб гэтым пісаў  і у іншых тэмах. Дарэчы, Грыневічы былі паказаны ў інвентары як баяры, наогул паходзяць з станькаўскіх мяшчан. Прызнаныя ў дваранстве ў 1815, 1836, 1857, выводзіліся з гербам Прыяцель, Сенатам не зацьверджаныя. Антаніна Юркевіч у 1795 выйшла за Дамініка Мезяна, сьведкі Гладкія.  Што да  Дабрынёўскіх Урублеўскіх, тыя прадалі ў 1780-х Тумілоўшчыну, дакумент у актавых кнігах Менскага гродскага суду, у 1789 г. удзельнічалі ў менскім сойміку. У 1784 г. Станіслаў Урублеўскі ажаніўся на Юстыне Карачун, сьведкі Феліцыян, Нікадэм Урублеўскія, Адам Крывіцкі.

 Насельніцтва в. Дабрынёва была запісана па расійскай рэвізіі 1795 г. ў сваёй большасці падданымі. Пазней большасць мясцовых родаў, або іх сваякі з суседніх засценкаў даказвалі ці вольнасць, ці шляхецтва. Таксама сярод дабрынёўцаў запісаны падданнымі Лычкоўскія, Макавецкія, Бірулі, Камароўскім, Вішнеўская, Чуеўскія, Шабалінскія, Качаноўскія... Верагодна, гэтаму "спрыяла" тое, што жыхары ад паловы XVIII ст. у большасці ўжо сядзелі на цяглых валоках (на чыншавых некалькі сямей- Беганская, Чуеўскія, Перапечы, Карачуны, Кулевічы). Пры гэтым па прадажнымі дакументам 1706 і 1751 гг. бачна, што ў Дабрынёва раней жылі і баяры, вольныя захожыя людзі. Большасці мясцовых прозвішчаў не сустракаецца ў 1588, 1620, 1657, 1661 гг. У 1751 г. Радзівіламі быў складзены інвентар Станькава з наваколлем, дзе былі дзьве асноўныя катэгорыі насельніцтва- зямяне і на цяглых валоках. Баяр на весь інвентар аказалася толькі 4 асобы, чыншавых- некалькі двароў у Дабрынёва. Гэта дзіўна, у адрозненні ад Койданава, дзе ў гэты час яшчэ хапала і насельніцтва на чыншы, і на баярскай службе. У якасці іншых выпадкаў, у інвентарах Койданаўскага графства бачыў запісы, дзе пазначана, што "пасля маскоўшчыны і разруйнавання" зямяне паселеныя на цяглых валоках.
Наогул, праглядаючы РС 1795 г. запіс падданнымі бачыў нярэдка, сустракаюцца і людзі з аднолькавымі "шляхецкімі" прозвішчамі і ў суседніх засценках (і нават у адным засценку, ці вёсцы), адныя пазначаны як зямяне, іншыя як падданныя, зусім неяк рандомна :)
Нарэшце падрыхтаваў артыкул аб койданаўскіх зямянах і баярах, даволі вялікі і падрабязны, там шмат чаго распавёў, выйдзе ў канцы года, ці на пачатку наступнага.
« Последнее редактирование: 08 Ноября 2020, 11:33:10 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2051
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча
« Ответ #3 : 08 Ноября 2020, 16:31:12 »
Наогул, праглядаючы РС 1795 г. запіс падданнымі бачыў нярэдка, сустракаюцца і людзі з аднолькавымі "шляхецкімі" прозвішчамі і ў суседніх засценках (і нават у адным засценку, ці вёсцы), адныя пазначаны як зямяне, іншыя як падданныя, зусім неяк рандомна :)

Адныя здолелі стаць зямянамі і шляхтаю, іншыя -- не. Мы ня будзем людзей па гучаньню прозьвішча ўзводзіць у шляхецтва.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча
« Ответ #4 : 08 Ноября 2020, 16:52:56 »
Ніхто нікога "не ўзводзе ў шляхецтва", тым больш выключна па прозвішчы. Я не казаў, што ўсё дабрынёўскае насельніцтва абавязкова шляхецкага паходжання, ці канкрэтна з гербавай, "сапраўднай" шляхты. Проста я ведаю гэты рэгіён, хто і дзе і калі там жыў, а непасрэдна ў Дабрынёва жылі захожыя людзі, продкі якіх не жылі там у 16-17 ст., значная частка з якіх мела служылага, так ці інакш вольнае паходжанне - шляхецкае, ці вольнае, ці баярска-зямянскае, і г.д. Гэта відавочна, і мной высветлена. Трэба глядзець, кім былі продкі, а не ў якім становішчы апынуліся нашчадкі, асабліва ў РІ, і спецыялістам гэта вядома. Былі і шляхта, і вольныя, і баяры, і зямяне (маю на ўвазе традыцыйныя патомныя баярскія і зямянскія сем'і, з 16-17 ст., а не выпадковых асобаў на гэтых службах у 18 ст., напрыклад), а падчас Расейскай імперыі шмат вышэйпералічаных катэгорый апынулася ў сялянах. Не разумею, чаму патрэбна паўтараць тое, што колькі разоў абмяркоўвалася, у т.л. і ў розных іншых тэмах. Асабіста мне больш цікава збіраць звесткі і даведацца пра сялян, чыі старажытныя шляхецкі, ці баярскі і зямянскія радаводы ўзыходзяць да 17, ці 16 стагоддзя, чым пра нейкіх дваран, чым продкі былі ў 18 ст. сялянамі, ці сталі баярамі, але ж нашчадкі "сталі шляхтай" у 19 ст . Наогул, калі казаць дакладна пра шляхту, трэба яшчэ паглядзець, ці былі продкі значнай часткі выводзячайся шляхты наогул шляхтай de jure у ВКЛ. У маім артыкуле, які я анансаваў, я падрабязна закрануў гэтую тэматыку і распавёў на прыкладзе асобных родаў. Кожны род разглядаецца асобна, кожная сітуацыя мае быць аргументаванай. Асабіста для мяне гэта адзіны правільны падыход. Па меншай меры я, у сваіх паведамленнях заўсёды імкнуся аб'ектыўна абгрунтоўваць тое, што пішу. Падыход да вывучэння шляхецкай генеалогіі наогул з 1990-2000-х гг. змяніўся і лепшыя актуальныя працы на гэту тэму  Яўгена Глінскага, напрыклад.

Часам здаецца, што ў Койданаўскім графстве сапраўдным шляхціцам быў толь Радзівіл, ці Чапскі :) Утрырую, канешне, жарт, але, зразумела, ў якім накірунку трэба разглядаць сітуацыю наогул з усімі амаль  :)
« Последнее редактирование: 08 Ноября 2020, 17:08:22 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1028
Re: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча
« Ответ #5 : 08 Ноября 2020, 19:38:21 »
Редкая фамилия Перапеча, интересно, они были шляхтой?  В списке старожитных  шляхетских родов  Беларуси  я нашла только Пиера - Дамбинских.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча
« Ответ #6 : 08 Ноября 2020, 20:25:46 »
Редкая фамилия Перапеча, интересно, они были шляхтой?  В списке старожитных  шляхетских родов  Беларуси  я нашла только Пиера - Дамбинских.

Акрамя прыхожых жыхароў у в. Дабрынёва Койданаўскага графства, якія, як паказана вышэй, па рэвізіі 1795 г. былі ўнесены ў сялянскія РС, як і шмат навакольнага шляхецкага і вольнага насельніцтва, акрамя, зразумела, уласна сялян, выводзілі шляхецкае паходжанне на пачатку 19 ст., а па прамежкавай рэвізіі 1818 г. у Дабрынёва пазначаныя зямянамі, носьбіты прозвішча- дакладна шляхта - сустракаліся ў часы ВКЛ на Лідчыне.
« Последнее редактирование: 08 Ноября 2020, 20:42:47 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча
« Ответ #7 : 08 Ноября 2020, 22:29:26 »
Далей інфармацыя па Перапечам.

У інвентары 1787 г. зямяне Перапечы ў Клімкоўшчыне і Арэхаўцы. Зямяне ў Арэхаўцы - асобы з Дабрынёва, у 1795 унесены ў сялянскія РС у Дабрынёва. Арэхаўка- засценак пры фальварку Шыкутовічы, ці Дабрынёва.

У РС 1795 г. таксама Перапечы - зямяне ў засценку Хомічы фальварку Уса.

З метрычных кнігаў Койданаўскага касцёла:

1666 г. нар. Андрэй, сын Тэадора і Ганны Перапечаў з Койданава. Хросны Тамковіч. Тамковічы таксама фігуруюць у дадзеных мк як Nobilis.
« Последнее редактирование: 08 Ноября 2020, 22:35:18 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1028
Re: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча
« Ответ #8 : 09 Ноября 2020, 12:54:47 »

Герольдмейстерская контора при Сенате, г. Петербург. недор. кн.126 Лл. 1170-1170 об. ,1176 ,1180,
1732 г. 8 дня июля
Перепечины
отец Семен Степанов из шляхетства , служил по Московскому списку , умре в 1714 году.
1170 об. - Иван Семенов сын Перепечин 37 лет , людей и крестьян за ним з братомъ в Муромском , Саранском в Шацкомъ уезде 135 душъ.
Жительство будет иметь в Шацкомъ уезде в Борисоглебском стане. Перепечины были древним боярским родом в РИ. Перепечин Игнатий , помещ., 1499 г. в Новгород - Бежецком. Юрий Перепечин, 1535 г., Стародуб - Северский и т.д. Перепечин был утвержден в дворянстве  в Гродненской губернии, 3 - я часть ДРК. 

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча
« Ответ #9 : 09 Ноября 2020, 13:20:26 »

Герольдмейстерская контора при Сенате, г. Петербург. недор. кн.126 Лл. 1170-1170 об. ,1176 ,1180,
1732 г. 8 дня июля
Перепечины
отец Семен Степанов из шляхетства , служил по Московскому списку , умре в 1714 году.
1170 об. - Иван Семенов сын Перепечин 37 лет , людей и крестьян за ним з братомъ в Муромском , Саранском в Шацкомъ уезде 135 душъ.
Жительство будет иметь в Шацкомъ уезде в Борисоглебском стане. Перепечины были древним боярским родом в РИ. Перепечин Игнатий , помещ., 1499 г. в Новгород - Бежецком. Юрий Перепечин, 1535 г., Стародуб - Северский и т.д. Перепечин был утвержден в дворянстве  в Гродненской губернии, 3 - я часть ДРК.

А вось гэта, прабачце, зусім не ў тэму :) Гэта ж зусім іншае прозвішча і наогул не беларускага паходжання. Навошта тут інфармацыя пра іх?
In hoc signo vinces

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1028
Re: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча
« Ответ #10 : 09 Ноября 2020, 19:18:13 »
Перепеча и Перепечин - это разные роды, Перепечин был утвержден в дворянстве в Беларуси, да и  Семен Перепечин, 1714 г. был из шляхетства .  Меня заинтересовала этимология слова Перепеча - оно одинаково, как в русском, так и в белорусском языках и   эти фамилии   есть  у белорусов и у русских  только с окончанием -ин.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча
« Ответ #11 : 09 Ноября 2020, 19:43:16 »
да и  Семен Перепечин, 1714 г. был из шляхетства .

У XVIII ст. у Расейскай імперыі выкарыстоўваўся заходні, "наш" тэрмін "шляхецтва", які с цягам часу быў выцеснены тэрмінам "дваранства". У сэнсе заходняга паходжання той, ці іншай асобы ён не выкарыстоўваўся, проста азначаў прыналежнасць да служылага прывелеяванага стану.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча
« Ответ #12 : 15 Сентября 2021, 19:10:20 »
РС 1795 г.

Ф.333-9-5 Арк. 1535 адв.-1536

Засценак Хомічы ў валоданні Садоўскага. Зямяне:

Сымон сын Яна Перапеча 40

Сыны Рыгор 9, Казімір 5.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Перапеча / Pierapieča / Pierapiecza, Perapiecza / Перепеча
« Ответ #13 : 08 Августа 2023, 19:16:25 »
Перапечы пазначаны зямянамі ў засценку Багрыцоўшчына маёнтка Станькава ў 1777 г.
In hoc signo vinces