ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Манькоўскі / Mańkowski / Маньковский  (Прочитано 3268 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Манькоўскі / Mańkowski / Маньковский
« : 19 Декабря 2020, 07:59:57 »
Жылі на тэрыторыі маёнткаў Койданава і Станькава ў Менскім павеце.
Не выключана паходжанне ад мясцовых путных баяр XVII ст. Манкевічаў.


У 1727 г. Манькоўскія зямяне ў Заберажжы ў Коне Канавалаўскім.

З мк Койданаўскага касцёла:

1714 г. Тэадор Манькоўскі ў Канавалавічах.

1758 г. Станіслаў Манькоўскі ў Цяўлава.

1764 г. Базыль і Іаганна Манькоўскія ў Ледніках.

1777 г. Манькоўскія ў Цяўлава.

З мк станькаўскай царквы:

1751 г. JP Антон Манькоўскі хросны ў Ясевічаў разам з Суднікаўнай, Трыгубовічаўнай, Кузьміцкім, Філіповічаўнай і Загароўскім.

1754 г. Андрэй Манькоўскі- хросны Ганны Калечыц у Дабрынёва.

1755 г. P Габрыэль Манькоўскі.

1756 г. ахрышчана Агата, дачка Зьмітра і Насты Манькоўскіх у Дабрынёва. Хросныя Яська Мухавецкі і Хведора Клімовічава.

1765 г. шлюб у Дабрынёва: Андрэй Манькоўскі х Эльжбета Бірулянка. Хросныя Ян Камароўскі, Ліпніцкі, Пяткевіч.

1755? г. Шлюб Зьмітрук Манькоўскі х удава Настасься Шабалянка. Сьведкі Васіль Клімовіч, Яська Камароўскі, Павел Шабала (Шабалінскі).

1755 г. JP Манькоўскія ў засц. Суднікі.
« Последнее редактирование: 19 Декабря 2020, 16:35:23 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1028
Re: Манькоўскі / Mańkowski / Маньковский
« Ответ #1 : 19 Декабря 2020, 15:16:58 »
Шляхта Маньковские проживали и в Мстиславском воеводстве, Антон, 1770, ( ф. 1729, д. 81, л. 6), Базилий, 1701 - уже ум. 1731, ж. Елена Пиотровская Орел, 1 - я ж. Люция Галковская, с. Теодор, Яков, Эльяш, фл. Шевелевщина ( ф. 1729, д. 5, л. 646, д. 35, л. 317),  Михаил Иосиф, 1726, ж. Евдокия Плеская,  ( ф. 1729, д. 28, л. 188) ,  Эльяш, с. Елены Пиотровской Орел, 1740, б. Ян, ( ф. 1729, д. 45, л. 648),  Якуб, сейм 6.02.1747 ( ф. 1729, д. 55, л. 166).
« Последнее редактирование: 19 Декабря 2020, 16:35:53 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Манькоўскі / Mańkowski / Маньковский
« Ответ #2 : 19 Декабря 2020, 20:32:42 »
НГАБ ф.319-1-31, Арк. 817. Манькоўскія гербу Ястрэмбец.

З мк Койданаўскага касцёла:

1769 г. Шлюб- Ян Манькоўскі х Кунегунда Кімбар, з засценку Боркі. Сьведка Сымон Манькоўскі.

У 1841 г. Манькоўскія ў мк Койданаўскага касцёла ў засценку Пяткевічы.
« Последнее редактирование: 19 Декабря 2020, 22:02:03 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Манькоўскі / Mańkowski / Маньковский
« Ответ #3 : 26 Ноября 2021, 10:08:42 »
У РС 1816 г. Манькоўскія запісаны сялянамі ў вёсцы Канавалавічах, але- пазначаныя "асобым спіскам", г.зн. маючыя дакументы аб дваранскім паходжанні (адпаведны сьпіс шляхты маёнтка Койданава, маючай доказы дваранскага паходжання, 1816 г.).
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Манькоўскі / Mańkowski / Маньковский
« Ответ #4 : 07 Июля 2023, 22:31:24 »
Ранейшая ўзгадка аб Манькоўскіх, што пісаў вышэй:

24.01.1630 г. Права з абмежаваннем Усы Маствілоўскай:

"...да Прудзішча, якое належыць да сяла Леднікі, потым ад таго Прудзішча ўгору да Манькоўшчыны...Кісялі што мяшкалі на Крэмечным, двор іх быў на гары насупраць Усы, зараз да Леднікоў людзі ледніцкія пабудаваліся. Па Кіселях жыў Манькоўскі exinde (з таго часу) Манькоўшчына названы той грунт у інвентары койданаўскім.."

AGAD 1-354-23-170

In hoc signo vinces