Род пад Койданава ў Мінскім павеце.
Шукалі вольнасць з фальварка Шыкутовічы - засц. Арэхаўка. Юры сын Яна Мірановіч + 1818, меў сына Якуба. Даказаў вольнасць "паводле судовага рашэння".
У 1770-я гг. Адно з 8 харустваў Койданаўскага графства ўзначальваў зямянскі харунжы Мірановіч.
Першая згадка ў Койданаўскіх інвентарах - Мірановіч на чыншу ў 1648 г. у сяле Макаўчыцы.
У 2 палове XVII ст. зямяне койданаўскія Мірановічы на Казлоўшчыне за Навасёлкамі. У 1695 г. зямяне ў Казлоўшчыне на лістоўнай павіннасці.
У 1727 г. Грышка Мірановіч з Міронаў трымаў землі за р. Уса ў заставе.
З мк Койданаўскага касцёла
1768 г. Шлюб Ян Калечыц х Тэафілія Мірановіч, з Канавалавіч. Сьведкі Міхал Карповіч, Ян Тамковіч. Пасля яны- у Пляваках, пасля- у Холме.
1798 г. + G/enerosus/D/omina/Тэкля (Тэафілія) Калечыцава з Холмы.
У 1830-я гг. Ураджоныя Мірановічы ў парафіі Язерскай (Возерскай).