Рабілі вывад у Наваградзкім гродскім судзе з гербам Нечуя 08.02.1805 г. Жылі ў засценку з Рахавец пам. Вольскага і Будныя пам. Радзівіла. Мелі пасведчанне аб адзінародстве ад ураднікаў і шляхты Менскага павета. Шукалі вольнасць ад падданства.
Згодна з вывадаў, продак, зямянін ЯКМ Станіслаў Снітка з'ехаў з ваяводства Мсціслаўскага ў Менскае каля 1520 г. Пасля аселі ў Наваградзкім ваяводстве.
Згодна з інвентарамі, на самой справе паходзяць ад путных баяр сяла Ходасы (першапачаткова Хадасовічы) маёнтка Вераскава (першы вядомы інвентар 1652 г.). У XVIII ст. некаторыя на зямянскай павіннасці ў навакольных засценках Будныя, Галковічы і інш. Сніткі з Ходасаў разам з іншымі перад 1742 г. пераведзены ўсёй вёскай на цяглую павіннасць.
------------------------------------------------------------------
Таксама Сніткі жылі ў Менскім павеце:
1620 г. Сніткі ў сяле Макаўчыцы маёнтка Койданава. У наступных інвентарах Койданава XVII ст. у ліку зямян.