ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Ісаевіч / Isajevič / Isajewicz / Исаевич  (Прочитано 2908 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Ісаевіч / Isajevič / Isajewicz / Исаевич
« : 10 Января 2021, 16:50:47 »
Ісаевічы герба "Глебка". Жылі ў Наваградскім павеце. Артыкул аб родзе ёсць у Гербоўніку беларускай шляхты, том 7, с. 626-636. Радніліся ў ВКЛ з Багуфаламі, Пінчукевічамі, Данілевічамі, Малахоўскімі, Багдановічамі і інш.

Заможныя прадстаўнікі роду:

Фларыян *1724, скарбнік навагрудскі, валодаў зямлёй у Буйвідаўшчыне і Бухаўшчыне з 28 падданнымі, пахаваны на Ўселюбскіх могілках.

Караль, *1775-6, віцэ-старшыня Навагрудскага гродскага суда да 1832 г., валодаў маёнткам Руткавічы Навагрудскага павета з 46 падданнымі, 1832 г.

Некаторыя дакументы Ісаевічаў сярод наданняў зямянам Ўселюба і Далятыч з AGAD:

21.01.1566 г. Ліст Станіслава Станіслававіча Давойны Багдану і Івану Ісаевічам падцьвярджаецца права на фальварк Масцішча ў тракце Ўселюбскім (з усімі людзьмі аседлымі);

09.05.1565 г. Ліст п. Давойны баярам уселюбскім Багдану, Андрэю і Івану Ісаевічам на службе земскай вайсковай;

10.02.1580 г. Ліст князя Крыштафа Радзівіла, кашталяна Троцкага, на адмену грунта за Масцішча зямянам уселюбскім Багдану Ісаевічу і сыну яго Ждану, павінны служыць "конна і збройна".

10.05.1598 г. Ліст Крыштафа Радзівіла, ваяводы Віленскага, Багдану Ісаевічу на адмену яго грунтоў ад фальварка Вераскоўскага валок 3;

Ліст слугі Крыштафа Радзівіла, Рыгора Пашынскага, зямянам уселюбскім Ждану і Пятру Ісаевічам пры сяле Шкелічах пана Неміровіча 3 валокі, таксама сянажаці Вераскоўскія ўрочышчы Ваньковае, Чэрнічы, Ляхаўкі, поўбрэгскія і рахавецкія сенажаці, на службе коннай "згодна звычаяў даўняга".

Продкам у вывадзе паказаны Ісай Іванавіч, служэбнік Неміровічаў, атрымаў маёнтак Масцішча. Адзін з яго сыноў, Багдан, быў служэбнікам ваяводы полацкага Станіслава Давойны і трапіў з ім у Маскоўскі палон. Другі сын, Іван, з'ехаў у Полацк.

Не выключана, што Ісаевічы-галіна роду Князевічаў. У 1557 г. у Метрыке Літоўскай прыгадваюцца баяры-шляхта маёнтка Вераскава паноў Неміровічаў Іван і Ісай Князевічы. У далейшым у правах дадзеных ад Радзівілаў, узгадваецца і адмена грунтаў вераскоўскіх Ісаевічаў.
« Последнее редактирование: 10 Января 2021, 20:02:51 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces