сложновато всё же читать белорусский. понимается реально процентов 80 на слух проще-что белорусский, что украинский
паспелі ўвайсці ў мясцовае дробнашляхецкае асяроддзе
насколько я помню-обязательным условием было католичество?
Згадка аб гербах, ці клейнах у зямян графаў Ільінічаў у Мірскім маёнтку ёсць у кнізе : Аляхновіч Р. А., Рыбчонак С. А., Шаланда А. І. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стст.: радавод, гербы, уладанні.
на каком языке? в сети есть?
Клейнамі карысталіся і бортнікі
это другое. это бортные знаки по-современному
У Азярышчы дакладна былі. У XVII яшчэ ст. падчас працэсаў з путнымі баярамі ў Азярыцкім старостве наконт невыканання тымі розных павіннасцяў, тыя падпісваліся "усе сваімі клейнамі".
далеко не у всех. мои жиди и в Непоротовском и в Озерищенском. гмерка Панфиленок я не обнаружил. хотя конечно это не значит что его не было. приходится пользоваться гмерком Жолудов-а это кстати Непоротовское.
У XVI- сяр.XVII ст. менаваліся часцей путнымі, чым панцырнымі баярамі.
если я правильно понял, то путный мог перейти в панцырные. или же купить землю у боярина, и в этом случае земля давала право на боярство
Хаця ж ізноў, заставаліся роды, прадстаўнікі якіх захавалі свой стары баярскі статус (з XVI-XVII) і да канца XVIII і нават да пачатку XIX ст
я уже писал как то, что самое позднее упоминание в МК встретил под 1897 годом
1. Веравызнанне да шляхецтва ніякім бокам, гэта памылка так лічыць.
2. Кніга на беларускай мове.
3. Бортныя знакі таксама менаваліся клейнамі. Да таго ж я акцэнтаваў думку, што калі мядовая павіннасць была спецыфічнай у баяр і зямян, то тым больш мелі нейкія свае клейны.
4. "Далеко не у всех". Не трэба так катэгарычна, калі ня ведаеце і/ці не знайшлі. І так, вось гэта правільна - калі Клейна Панфілёнкаў не знайшлі, не значыць, што яго не існавала.
5. Путныя і панцырныя баяры адрозніваліся калі толькі ў XVI ст., напрыклад у Статуце ВКЛ у іх адрозніваецца памер галаўшчызны. Пазней устойлівае найменне "панцырных баяр" захавалася на поўначы. І тое, калі ўважліва паглядзіце дакументы, якія ў т.л. на тым сайце ёсць, на які спасылаліся, і там прысутнічае месцамі аб'яднаны тэрмін "путныя панцырныя баяры". Пасля XVI ст. падзяленне на путных і панцырных баяр была хутчэй анахранізмам і ня мела практычнага значэння. І так, пры куплі зямлі, з якой адбываліся нейкія павіннасці, тая ж служба панцырных баяр, чалавек пачынаў нясці гэтыя павіннасці.
6. Пра захаванне статусу да пачатку XIX ст. я меў на ўвазе не пацырных баяр з поўначы Беларусі, а "звычайных" баяр у прыватных маёнтках. Баяры і зямяне ў адзінкавых выпадках у метрычных кнігах сустракаліся і нават у 1840-60(!)х гг.
7. На форуме ёсць асобна тэмы пра баяр; панцырных баяр; зямян; і нарэшце, пра баярскую сімволіку (геральдыку). Усё лагічна, ня трэба ўсё змешваць у адну кучу.