Прозвішча сустракаецца ў Навагрудскім раёне і ў ХХ ст.
З інвентара маёнтка Далятычы кн. Радзівілаў 1652 г. Зямяне на паконьшчыне: паны Мякчылы 3 валокі 28 моргаў, з тых 1 валока Яраша Мякчылы на вольнасці за лясніцтва.
З дакументаў AGAD (маю сканы): 09.12.1602 г. ліст Крыштафа Радзівіла на грунт Мякчылы Станіславу Мякчыле па-польску напісаны, з пячаткай вялікай.
18.03.1615 г. карта ад рэвізора Мацея Лазінскага Станіславу Мякчыле на стралецтва ў Далятычах.
06.07.1633 г. Карта ад рэвізора Станіслава Крыўкоўскага на аседласць у Беніне валокі паў-трэці зямянскай Яну Мякчыле
Фактычна, паводле паходжання, Мякчылы- леснікі, а не шляхта, але, улічваючы тое, што яны сталі зямянамі яшчэ ў першай палове 17 ст (у адрозненне ад зямян, баяр, леснікоў, стральцоў і г.д. 18 ст., якія былі ўжо больш бліжэй да сялян, нярэдка з сялян паходзілі і іх нашчадкі не паспелі ўвайсці ў служылае, ці дробнашляхецкае асяроддзе) , у далейшым менаваліся і панамі і ў інвентарах 17 ст. далятыцкія зямяне ўвогуле менаваліся шляхтай, можна ўмоўна заставіць тэму як пра шляхецкі род