Міхновічы, зямяне маёнтка Далятычы кн. Радзівілаў у Наваградзкім павеце. У 1652 г. жылі ў Рахаўцу, у 1734 г. у Вераскаве.
07.02.1647 г. Супліка Астапа і Тэадора Міхновічаў. Напіс пана Яна Сасноўскага, эканома добра кн. Радзівіла, што да далейшага маёнтнасці Вераскоўскай распараджэння, тыя павінны быць зямянамі, паводле даўняга інвентара, захаваныя. Дадзены ў Далятычах.
20.09.1648 г. Права ад пана Самуэля Лезніцкага, рэвізора Багуслава Радзівіла, на тры валокі грунта з асобнай сядзібай і сенажацямі Астапу, Тэадору Міхновічам і Іванавай Міхновічавай, за фальваркам Вераскоўскім, дадзена ў Далятычах.
27.06.1652 г. Права Астапу Міхновічу ад пана Станіслава Себасцьяна Пецельчыца, эканома добра канюшага ВКЛ Багуслава Радзівіла на валоку грунта ў Рахаўцу, дадзена ў Далятычах.
17.12.1661 г. Напіс Багуслава Радзівіла на супліку Астапавай Міхновічавай, дадзены ў Любчы.
Верагодна, пазней менаваліся Міхневічамі. Міхневічы сустракаюцца сярод прыхаджан Уселюбскага касцёла 1849 г.