У працяг тэмы аб магчымасці надання гербу праз магната:
" Паходжання герба панів Тишкевичів у світлі новоявленных джерел", Алег Аднаражэнка, Герольд Litherland №22:
"..акрамя родаў, якія належалі да кола паноў радных, гербам "Ляліва" у ВКЛ у 16-17 ст. карысталіся шмат родаў нетутылаванага набілітэта, якія паходзілі з Літоўскай зямлі. Гарадзельская гербы траплялі ў гербаўтварэнні дробнай шляхты рознымі шляхамі, але, як відаць, аднім з асноўных была гербавая адопцыя - калі літоўскія панскія роды прымалі да сваіх гербаў прадстаўнікоў рыцарства, або і простага стану..." (Пераклад з укр.).
Можна ўзгадаць, што гэта нагадвае і заходнееўрапейскія традыцыі, калі ў Сярэднявеччы, згодна з феадальным правам, розныя паў-суверэнныя герцагі, графы мелі права надаваць дваранства на сваёй зямлі.
Вольная адопцыя была забаронена толькі пазней, спецыяльнымі актамі ў 1578, 1601, 1616, 1633 г. Можна меркаваць, такім чынам, што шмат дробнай шляхты (рыцарства), залежнага ў т.л. ад магнатаў (паноў-рады), "паспелі" пачаць карыстацца гербамі ў 16 ст., менавіта да 1578 г.
Што да шляху ўваходжання ў шляхецкую карпарацыю, можна адзначыць яшчэ адзін нефармальны шлях на прыкладзе баяр трабскіх: першапачаткова служылі панам Гаштольдам, у 1550 г. падчас складання інвентара, адзначана, што пан Гаштольд "меў тых за шляхту", пры гэтым з'яўляліся путнымі баярамі і нават з канаводаў. Каралеўскіх прывілеяў не мелі, але ж на попіс 1567 г. ужо станавіліся ў складзе павятовай харугвы, а ў 17 ст. плацілі падымнае ў Ашмянскім павеце, трабскай парафіі.
Таксама, з дэкрэта соймавага суда ВКЛ аб абразе шляхецкіх гонару і годнасці Паўла Яленскага ( Герольд Litherland №22, с.150):
"..а канстытуцыя на ўніі ўчыненная року 1569 выразна апісала, калі хто перад Уніяй службу вайсковую з шляхтай нараўне верна служыў..той і да канца ні ў чым непарушна ўжываць мает..".