Паважанае спадарства і Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта
Шукаю карані сваёй прапрабабкі.
Народжаная Ярашэвіч Людвіка Міхайлаўна, у 1853 годзе ахрышчана ў Залатагорскім касцёле Мінска. Была замужам за Адынцом Антонам Ігнацьевічам (1842-1901) і жыла ў засценку Дуды.
Шукаю звесткі пра яе бацькоў (бо ў даведцы да суда з Залатагорскага касцёла не было ўказана, хто яе бацькі, а толькі ўказана вераспавяданне). Магчыма ў кагосьці ў радаводзе сустракалася гэта імя, ці сустракалася сярод зарэгістраванай шляхты Мінскага ўезда.