Шыкеры, Шыкіры, перш. Шыкіравічы. Паходзяць з баяр кн. Слуцкіх. Першая згадка - баяры князя Юрыя Сямёнавіча Алелькавіча Слуцкага, 1540 г. Пасля койданаўскія зямяне. Валодалі землямі ў Старым Сяле і пад Койданава ў Менскім павеце, паселішчам Ямінск у Наваградзкім павеце. Падрабязныя звесткі пра род у працы Ф. Чарняўскага "Ураднікі Менскага ваяводства.." вып. ІІ. Сярод прадстаўнікоў роду: Марцін Шыкіра, скарбнік менскі (1651 г.), Міхал, чашнік рэчыцкі (1737 г.), Ян, скарбнік віцебскі (1662 г.), Жыгімонт Хвалібог, скарбнік Мсціслаўскі (1688 г.).
Сустракаюцца ў інвентарах маёнтка Койданаў, 17-18 ст. Андрэй Шыкер або Вайцюшэвіч, у метрычных кнігах Койданаўскага кальвінскага збору і койданаўскага касцёла, пазначаны як мешчанін койданаўскі і пісар падстаросты койданаўскага (1670-я гады).
Пётр і Ян Шыкеры ў 1787 г. гемайны Койданаўскай харугві ваяводы Віленскага Караля Станіслава Радзівіла.
У першай палове XIX ст. Шыкеры шукалі вольнасць ад прыгоннай залежнасці з маёнтка Зубрэвічы графаў Ржэвуцкіх, Самуэлева Радзівілаў. Паказвалі сваім гербам герб "Сестранец".