Дапоўню звесткі па галіне роду і радавод.
Эліаш Тумас быў хрышчаны 26.12. 1735 г. у Возерскай уніяцкай царкве пад іменем Філімон:
Нар. Філімон, сын Іллюка і Мар'яна Тумашаў з Возера. Успрыемнікі Марцін Лічка (таксама Лычкоўскія) і Агафья Дуткава (таксама Дуткоўскія).
У далейшым у метрычных запісах аб нараджэння яго дзяцей у 1770-1790-я гады запісваўся таксама Філімонам. Жонка Юстына. Жыў у засценку Гарохавішча, Арэхаўка.
У інвентары 1787 г. у засценку Арэхаўка з іменем Эліаш. У рэвізскіх сказках 1795 г. унесены ў лік карэнных сялян як Ілья Ільін Тумас, жонка Юстына Іванаўна. Нашчадкі з'ехалі ў засценак Зазер'е, дзе ў далейшых рэвізіях фігуравалі з імем па-бацьку Філімонавічы. З якой нагоды выкарыстоўваліся два імені- невядома, магчыма падвоенае імя, метрычныя запісы аб нараджэнні дзяцей Філімона Тумасаў поўнасцю супадаюць з рэвізскай сказкай Эліаша ў Арэхаўке 1795 года і з далейшымі сказкамі 1816, 1834 г.
І пакаленне
1. Міхал Тумас, жыў у кунічным, або чыншавым сяле Возера ў 1738 г., бондар.
ІІ пакаленне
2. Ілья Тумас, жыў у Возера ў 1738 г. Жонка Мар'яна.
ІІІ пакаленне
3. Філімон-Ілья (Эліаш) Тумас, у інвентары 1738 г. пазначаны як унук Міхала. * 26.12.1735 г. У 1774, 1777, 1780, 1783 г. у засценку Гарохавішча, у 1787, 1795 г. у засценку Арэхаўка. Жонка Юстына Іванаўна Клімовіч.
Паслужны спісак з шэрагу рэестраў:
На вайсковай службе з 1755 г. У Корпусе гвардыі, або целахраніцеляў (Gardes du corps) Гераніма Фларыяна Радзівіла. У 1758 г. адкамандыраваны з гвардыі ў Чорны эскадрон гусарыі (з 1760 г. называўся Гранатавы эскадрон). У 1760 г. у рэестры гусар, якія суправаджалі цела памерлага князя Гераніма Фларыяна Радзівіла. У жніўні 1760 г. у Першай кампаніі гусарыі (раней называўшымся Лейб-эскадронам) Міхала Казіміра Радзівіла, гетмана вялікага літоўскага. З 1762 г. па 1764 гг. уключна у той жа Першай кампаніі гусарыі Караля Станіслава Радзівіла ў Нясвіжы. У апошнім рэестры гусараў 1764 г., суправаджаўшых Радзівіла ў Алыку пасля бітвы пад Слонімам з расейскімі войскамі ўжо не пазначаны. У 1787 г. зямянін у засценку Арэхаўка.
ІV пакаленне
4.3 Сымон, сын Філімона і Юстыны Тумасаў * 07.09.1774 г. Успрыемнікі Тэадор Залуцкі, Доўматава. Засценак Гарохавішча. У 1795 г. у засценку Арэхаўка (сын Ільі Ільіна Тумаса і Юстыны Іванаўны). У 1799 г. Шлюб: Сымон сын Філімона Тумаса х Анастасія дачка Васіля Сарокі (ляснога дзесятніка, фігураваў у судовых справах аб наездах дабрынёўцаў на в. Данілавічы Завішы; брат Анастасіі Томаш Сарока у засценку Гарохавішча, у метрычных кнігах J(asny)P(an), у Арэхаўке. Сьведкі Якуб Жур і Тэадор Залуцкі.
У 1816 г. Сымон Ільін Тумас з жонкай Анастасіяй у Заезер'е. У 1834 г. Сымон Філімонаў Тумас з жонкай Анастасіяй у Зазер'е. Зяць Сымона Марцін Клімовіч, у 1818 г. вярнуўся з бягоў.
5.3 Міхал, сын Філімона і Юстыны * 1783 г., у 1795 г. у засценку Арэхаўка (сын Ільі Ільіна і Юстыны).
6.3 Фёдар, у 1795 г. у засценку Арэхаўка.
7.3 Андрэй * 1780 г. Няма звестак.
8.3 Рэгіна, дачка Філімона і Юстыны, * 1777 г. У 1795 г. у засценку Арэхаўка (Ільі Ільіна і Юстыны Іванаўны).
9.3 Апалонія, дачка Філімона і Юстыны, * 1791 г. У 1795 г. у засценку Арэхаўка (Ільі Ільіна і Юстыны Іванаўны).
10.3 Кацярына, у 1795 г. у засценку Арэхаўка.
V пакаленне
11.4 Фларыян *1815. У 1834 г. у Заезер'е.
12.4 Сымон * 1816 У 1834 г. у Заезер'е.
13.4 Уршуля-Эльжбета * 1812 х аднадворац Георгій Якубавіч Бабіцкі. Дзеці Гіпаліт, Гілярый, Разалія, Даміцэля (за Паўлам Бірылай/Бірулей з Гарохавішча), Юлія (за фельдфебелем Канстанцінам Карачуном з Дабрынёва), Юзаф Бабіцкія.
14.4 Магдалена *1817 х Норберт Якубавіч Бабіцкі. Дзеці Томаш, Леон, Валянцін, Адам, Станіслаў, Марыяна, Анастасія Бабіцкія.
15.4 Аляксандр-Базыль * 1804 г. Звестак няма.