ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Залуцкі / Zalucki / Załucki / Залуцкий  (Прочитано 1058 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Залуцкі / Zalucki / Załucki / Залуцкий
« : 06 Сентября 2021, 16:14:06 »
Залуцкі / Залускі

Прызнаныя ў дваранстве пастановай Мінскага ДДС ад 03.11.1815 г. (1 частка) [як Залускія], пастанова скасавана рэзалюцыяй ДДС 1845 г. на падставе ўказа Сената 1839 г., які прызнаў іх прыгоннымі маёнтка Станькава графаў Чапскіх. Падчас вываду выводзіліся з гербам "Юноша".

Артыкул у Гербоўніку беларускай шляхты.

Даніэль Залуцкі, які рабіў вывад шляхецтва ў 1815 г. знаходзіўся на вайсковай службе разам з братам Аляксандрам, таварыш уланскага палка войска расійскіх, адстаўка 1811 г.

У другой палове XVIII ст. прадстаўнікі роду трымалі зямянскія землі, таксама некаторыя былі ляснічымі.

Першыя пакаленні роду фігуруюць у інвентары кунічнага (чыншавага) сяла Возера ў інвентары 1738 г. пад прозвішчам Бондары.

Знойдзены прадстаўнік роду, пазначаны ў генеалогіі пад № 22/10 Базыль (без ніякіх звестак):

AGAD, акты вайсковыя. Штам-ліст абодвух эскадронаў гусарыі князя Міхала Казіміра Радзівіла, гетмана вялікага літоўскага, 1760 г.:

Гранатавы эскадрон: Базыль Залуцкі, 25 гадоў,  з воласці Возерскай, в. Возера. Уніят. Кравец. Прысягаў. Узяты з дому. Мае братоў, жонку. Служыць 5 гадоў. Жонка паходзіць з Возера.
« Последнее редактирование: 06 Сентября 2021, 18:27:26 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Залуцкі / Zalucki / Załucki / Залуцкий
« Ответ #1 : 10 Сентября 2021, 02:19:02 »
Андрэй Залуцкі 30.11.1817 г. заключыў кантракт з адміністрацыяй Койданаўскага графства на арэнду зямлі ў Застарынне. Жонка Тэрэза Карачун, шлюб у метрычных кнігах Станькаўскай уніяцкай царквы 1796 г.
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Залуцкі / Zalucki / Załucki / Залуцкий
« Ответ #2 : 10 Сентября 2021, 13:39:17 »
З гэтага ж роду:

Давід Залуцкі, жаўнер гарнізона Слуцкага, 1760 г. 22 гады, уніят, з Вязыня, кандыцыі простай, служыць 4 гады.
In hoc signo vinces