Род з вёскі Дабрынёва маёнтка Станькава. У 1751 г. запісаныя на чыншавых валоках з наступнымі формамі прозвішча: Чаеўскі, Чуйкоўскі, Чуйка. У метрычных кнігах пісаліся Чуеўскімі. У адзіным запісы 1777 г. аб хросце JP Кандратовіча сярод хросных пазначана JP Агнэшка Чуеўская.
У інвентары Дабрынёва 1795 г. Чуеўскія паказаныя баярамі, у РС 1795 г.- карэннымі сялянамі.
У РС 1818 г. Чуеўскія ў Дабрынёва пазначаны зямянамі.