ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Макоўскі / Makowski / Маковский  (Прочитано 724 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Marunka

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Макоўскі / Makowski / Маковский
« : 21 Декабря 2022, 12:25:43 »
Шукаю тых, у каго ў радавым дрэве сустракаецца прозвішча Макоўскі.

Мае Макоўскія, зарэгістраваная шляхта Мінскай губерні, герб Грыф.
У вывадзе рода пачынальнікам быў Ян Макоўскі (прыблізна 1600 год). Так як у яго радаводзе запісана 6 праўнукаў і 19 прапраўнукаў, то радавое дрэва вельмі  разгалінаванае, дзе прысутнічае, як заможная так і не вельмі заможная шляхта.
З большага сучасныя нашчадкі, нават не ведаюць, што іх продкі паходзілі са збяднелай шляхты і прыклалі ўсе намаганні каб пацвердзіць шляхецтва ў 1861 годзе.

Шукаю Макоўскіх, якія жылі вакол Заслаўля, Жукаўкі, Лагойска, Мінска, Астрашыцкага гарадка, Івянца. Некаторыя галіны роду пераехалі ў іншыя паветы, і такім чынам рассяліліся па розным куткам Беларусі.
« Последнее редактирование: 21 Декабря 2022, 12:40:02 от Marunka »

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Макоўскі / Makowski / Маковский
« Ответ #1 : 01 Января 2023, 19:01:08 »
Макоўскія пад Койданава. У 19 ст. шукалі вольнасць ад прыгоннай залежнасці.

У 19 ст. адзін з Калечыцаў, вольны хлебароб з Забалацця, ажаніўся на дваранке Вікторыі з Макоўскіх.

З інвентара 1682 г.:

Шымон Макоўскі, зямянін у Саковічах.

Ян Макоўскі, зямянін у коне Галышоўскім.
In hoc signo vinces

Marunka

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Re: Макоўскі / Makowski / Маковский
« Ответ #2 : 03 Января 2023, 12:32:56 »
У некаторых гістарычных крыніцах знаходзіла гэтых Макоўскіх пра якіх вы распавядаеце, яны яшчэ сем'ямі пераходзілі з каталіцтва ў праваслаўе ў 1860я гады. Мая прабабка з роду Макоўскіх, таму іх  радаводам займаюся з зацікаўленасцю, і пакуль яны не перакрыжоўваюцца з койданаўскімі Макоўскімі. У 1850я актыўна спрабавалі атрымаць пацвярджэнне шляхецтва з рознымі спасылкамі на дакументы, і ў выніку атрымалі гэта пацверджанне. Таму ведаю, што Макоўскія вакол Заслаўя, Жукаўкі, Лагойска, Астрашыцкага Гарадка былі шляхтай і запісваліся такой у метрычных кнігах і Рэвізскіх сказках. 

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Макоўскі / Makowski / Маковский
« Ответ #3 : 03 Января 2023, 12:51:40 »
Заслаўе, Лагойск, Астрашыцкі Гарадок, дастаткова вялікі арэал. Ці з'яўляюцца яны дакладна аднім родам? Дзе дакладна і кім яны былі запісаны па рэвізіі 1795 і 1816 гг.?

Што яны падавалі падчас вываду ў якасці доказаў шляхецтва?
In hoc signo vinces

Marunka

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Re: Макоўскі / Makowski / Маковский
« Ответ #4 : 05 Января 2023, 22:59:22 »
Ну можа за ўсіх-усіх я перабольшыла. Але давайце падлічым. Першы Макоўскі набыў землю ў Мінскай губерні нейдзе ў 1609 годзе (прынамсі гэта дата стаіць ў дакументах якія яны падавалі ў Герольдыю), затым у яго быў сын, унук, і на праўнуках пайшло разгаліненне. Дзеці і ўнукі гэтых праўнукаў і даказывалі шляхецтва ў Расійскай Імперыі і прадастаўлялі дакументы, метрыкі пра шляхецтва сваіх продкаў. Па Рэвізскім сказкам і метрычным запісам яны ўзгадваюцца як шляхта. У гэтых 6 дзяцей, было агулам 21 хлапец, хтосьці памёр малады, хтосьці памёр бяздзетны, але значная колькасць працягнула род. Гэтыя 21 з прадстаўнікоў роду Макоўскіх у агульнай суме нарадзілі 22 хлопчыка на наступнае пакаленне. Наступнае пакаленне гэта ўжо нейдзе канец ХІХ стагоддзя дзяцей хлопчыкаў я ў радаводзе налічыла 32. І гэта толькі тыя пра каго я ведаю з розных крыніц. Вядома сустракаюцца і дзеўчыны, іх таксама заносім, але не ўлічываем. Большасць нашых сучаснікаў добра калі ведае імёны сваіх прадзедаў, а гэта якраз тыя хто нарадзіўся на стыке 1800/1900 гадоў. Дадайце да іх яшчэ народжаных сыноў, вось і атрымліваецца вялікае разгаліненне. А пасля рэвалюцыі, высылкі, рэпрэсій, раздачы зямлі, то і па рассяляліся па розных кутках. Таму гэта дае мне падставу сцвярджаць галосна што значная частка Макоўскіх якія жывуць на гэтых тэрыторыях яны сваякі.
Задакументавана, што пачыналі жыць яны ў фальварку Васілішкі, затым набылі Бутрымаўшчызну, і далей дязліліся і арэндавалі землі. Менавіта гэтыя 6 праўнукаў пра якіх я распавядала напачатку прадалі Бутрымаўшчызну і набылі сабе надзелы зямлі.
Я ведаю што ў розныя часы яны жылі ў Вязаўшчыне, Крычніках, Каршова, Сенкава, Катлянаўшчызна, Валаўшчызна, Углы, Навадворшчызна, Вярыгава, Гарадзішча, Стайкі, Талкачоўшчызна, Неаполь, некаторыя пераехалі ў Барысаўскі і Івянецкі ўезд. І гэта месцы жыхарства да 1900га года. Вядома некаторыя былі збяднелай шляхтай і на момант рэвалюцыі былі амаль беднымі. Але ўсе яны паходзяць з адной галіны роду. Проста хтосьці ўдала ажаніўся, ў кагосьці нарадзіўся адзін ці два сыны, ну а хтосьці ўсё дзяліў і дзяліў свой надзел.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Re: Макоўскі / Makowski / Маковский
« Ответ #5 : 06 Января 2023, 00:25:57 »
Макоўскіх было шмат. Яшчэ ў Лідзкім павеце, і ў Ашмянскім. Не ўсе сваякі. Калі інфармацыя толькі з вывадавай справы, там могуць з вялікай доляй верагоднасці быць фальсіфікацыі, трэба правяраць. Нажаль ня маю пры сябе зараз выпісак, некалькі месяцаў таму глядзеў справу па адшукання вольнасці койданаўскімі Макоўскімі ў Мінскім павятовым судзе (НГАБ, ф. 159), там былі адсылкі да вываду ў Мінскім ДДС, памятаю, што прыгадваюцца фальшывыя і сумнеўныя дакументы.
In hoc signo vinces

Marunka

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 10
Re: Макоўскі / Makowski / Маковский
« Ответ #6 : 06 Января 2023, 11:05:51 »
Дык не прытэндую на існасць у апошняй інстанцыі.  Проста канстатую факт дакументаў некаторых. Чаму некаторых не пацвердзілі і ці былі фальсіфікацыі зараз ужо цяжка зразумець. Маглі ж і наўмысна некаму палкі ў колы ставіць. Палітыка не вельмі адрозніваецца ад сённяшняй. Шляхта ці не, могуць расказаць толькі жыхары тых часоў. Нам толькі застаецца канстатаваць. Ведаю, што ў той за Вязаўшчыне жылі Макоўскія, якія былі вельмі бедныя ў 1920я і не таму што раскулачылі, а таму што шмат сыноў было і драбілі кавалкі. Той хто здолеў з'ехаць на арандаваныя землі жылі багайцей чым яны, хто трымаўся за спадчыну якая вечна драбілася. А мясцовасці, што я пералічыла гэта не толькі па зацвярджэнню шляхты знойдзены, гэта яшчэ і па Рэвізскім сказкам за розныя часы. У мяне няма мэты даказаць шляхетнасць Макоўскіх, якія жылі каля Мінска, я проста раблю радавод прозвішча з сям'і якой паходзіць мая прабабка і выпісваю ўсе імёны. Яны пераплятаюцца моцна.

А фальварак Васілішкі, з якога пачынаўся іх надзел, запісан у запісах на зацвярджэнне шляхты, як фальварак Ашмянскага павета. І не думаю, што прашчур Ян Макоўскі ад якога ідзе мінская галіна меў толькі аднаго сына. Таму, можна толькі здагадвацца.