ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Паведамленьні са старога форуму. 2002.06-2002.12.  (Прочитано 11173 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Гость
2002-06-25 15:45:15', 'Татьяна Осиюк','Поздравляю с открытием сайта!','osiyuk@pisem.net';
Уважаемый Владислав,
поздравляю с открытием сайта!
Моя фамилия явно не имеет отношения к шляхте, но буду с нетерпением ждать наполнения раздела "Библиография\".
С наилучшими пожеланиями,
Татьяна Осиюк
http://otanja.genealogia.ru';

2002-06-26 23:39:30', 'Алег Улевіч','Малайцы!','ulevitch@tut.by';
Малайцы, хлопцы!
Дзякуй, Уладзіслаў, што не палянаваўся зьляпаць сайт. Бо тое, што ўяўляла былая старонка ЗБС, было зусім нешляхетна. Але каб справа не была дарэмнай і гэты рэсурс ніколі не дачакаўся свайго скону, трэба ствараць белкамьюніці, рабіць акцыі, імпрэзы...';


2002-06-26 23:54:09', 'Халоп Хведзя','Як атрымаць шляхецтва?';
Шаноўныя паны, ці ёсць магчымасць атрымаць шляхецтва напрыклад за асаблівыя заслугі ці якім іншым чынам?
Ці можна набыць беларускі тытул за грошы, як у некаторых іншых краінах?';

2002-06-27 00:26:53', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Як атрымаць шляхецтва?','v-sh@nobility.by';
Хведзя, ня дуры галавы ані сабе, ані людзям. Я разумею, што гэта сьцёб, але гэта сур'ёзны форум.
Ёсьць беларускія тытулаваныя роды, але беларускіх тытулаў не існуе.
Ніводная краіна не прадае тытулы.';

2002-06-28 15:58:53', 'Юрась ЛЯШКЕВІЧ','З Богам','yurasl@tut.by';
Нарэшце з\'явілася беларуская сур\'ёзная старонка на беларускай генеалогіі. Віншую, цябе Уладзіслаў. Але ці хопіць у цябе аднаго часу, каб адказваць на ўсе пытанні форуму, бо і без гэтага часта бачу цябе ў архіве? Дарэчы, магу прадаставіць інфармацыю пра род Ляшкевічаў-Зяновічаў-Альпенскіх.';

2002-06-28 16:07:14', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Супрацоўніцтва','v-sh@nobility.by';
Дзякуй, Юрась, за прапанову. Канечне я зацікаўлены.
Аднак у найбліжэйшыя дні я зьяжджаю. Як вярнуся - дашлю прыклад па якому трэба будзе напісаць зацемку пра род.';

2002-06-29 00:40:40', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Супрацоўніцтва','v-sh@nobility.by';
Я буду імкнуцца адказваць на ўсе пытаньні. Але трэба памятаць, што форум - гэта мейсца, дзе людзі абменьваюцца меркаваньнямі. Зусім ня значыць, што нехта задае пытаньне, а я адказваю. Адказаць на запыт можа любы чалавек, як ведае аб чым гаворка. Гэта будзе вельмі добра. Таксама нейкае мейсца, дзе можна штосьці абмеркаваць па беларускай генеалёгіі.';

2002-07-11 17:04:42', 'Ivan Zalupa','Re: Як атрымаць шляхецтва?','izalupa@tut.by';
Pan s\'cviardzhaje, szto nivodnaja krajina nie pradaje tytuly. A ja vos\' niedzie czuu, szto rasiejski s\'piavak Iosif Kobzon kupiu (ci niejkim inszym czynam atrymau) tytul barona. Ci prauda heta?';

2002-07-12 03:40:43', 'Mikalaus civis mienscensis','Dobry sajt!';
Uladzislau, vinsuju sa stvarenniem hetaha sajtu, vyhladaje vielmi prystojna.
Zycu jamu (sajtu) plonnaha razviccia.
Dauno ad Ciabie nia cuu, ale hety sajt davodzic, sto sprava idzie, i to vielmi mnie cies^yc.
Zycenni,
Mikola';

2002-07-16 02:08:17', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Dobry sajt!','v-sh@nobility.by';
> A ja vos\' niedzie czuu, szto rasiejski s\'piavak Iosif Kobzon kupiu (ci niejkim inszym czynam atrymau) tytul barona. Ci prauda heta?
Іване, а чаму-б табе не купіць якісь тытул у Хведзі? Будзеш ня горш за нейкага Кабзона.';

2002-07-18 14:06:34', 'Иван Залупо','Re: Як атрымаць шляхецтва?','izalupa@tut.by';
'\"Нейкі\" Кaбзон?! Ну пaн дaе! A ці пaн чуў, што гэты "нейкі\", як пaн неaсьцярожнa вырaзіўся, Кaбзон ёсьць Нaродным aртыстaм СССР, Нaродным aртыстaм РСФСР, Нaродным aртыстaм Укрaіны, ляўрэaтaм Дзяржaўнaй Прэміі СССР, прaфэсaрaм Рaсейскaй aкaдэміі музыкі ім. Гнесіных, прaвaдзейным сябрaм Aкaдэміі гумaнітaрных нaвук, дэпутaтaм Дзяржaўнaй Думы РФ, кaвaлерaм ордэнa "Дружбы Нaродaў\"? Ня кaжучы ўжо прa процьму іншых тытулaў, гaнaровых звaньняў і зaслуг (як нaпрыклaд звaньне зaслужaнaгa aртыстa Aдыгеі і інш.)! Хто ж тaды, як не тaкія выбітныя, нaйтaленaвітшыя людзі, пaпрaўдзе зaслугоўвaе й вaрты шляхецкaгa тытулу?
Прычым тут увогуле я з Хведзям? Няўжо пaн думaе, што я прэтэндую нa нейкія тaм тытулы ды прозьвішчы з прыдомкaмі? Ды мне глыбокa нaплявaць якія ў кaго продкі! Я ўсяго толькі зaдaў пaну бяскрыўднaе пытaньне без нaйменшaгa ценю іроніі. Я й сaпрaўды чуў прa тое, што Кaбзон нібытa нейкім чынaм зaймеў шляхецкі тытул, й зьвярнуўся дa пaнa як дa aдмыслоўцa ў гэтaй гaліне; кaб пaн пaцьвердзіў ці зьняпрaўдзіў гэтыя чуткі ды прaкaмэнтaвaў. Нaшто пaну было зьневaжaць і aплёўвaць слaвутaгa тaленaвітaгa сьпевaкa? (Бо ж нельгa не пaгaдзіццa з тым, што ў Ёсіфa Кaбзонa прыгожы голaс, і што чaлaвек ён тaленaвіты!)';

2002-07-23 12:49:19', 'Надзея Цвирко','TV-прывитанне и просьбы аб дапамоге','nadtsvirko@mail.ru';
'Шаноуны Уладзислау!
Мяне завуць Цвирко Надзея. Я журналистка, працую на тэлекампании ФИТ, якая займаецца вытворчасцю праграмы "Час мясцовы". Гэтая праграма распавядае аб жыцци у беларускай правинцыи и адначасова  знаемиць гледачоу з малавядомыми и цикавыми фактами беларускай гисторыи. "Час мясцовы" выходзиць на Першым нацыянальным канале у нядзелю и паутараецца у сераду.
Хутка мы збираемся падрыхтаваць праграму аб беларускай шляхце. Я была б вельми удзячна, кали б хто-небудзь  з сяброу Вашага згуртавання знайшоу час для сустрэчы, каб абмеркаваць гэтую тэму и падказаць, як яе лепш данесци и дзе можна знайсци матэрыял  и цикавых герояу.
 Выпадкова я трапила на Ваш сайт, але, нажаль, не знайшла нумару тэлефона. Таму раблю спробу звязацца таким чынам. Кали Вас зацикавила мая прапанова, кали ласка, патэлефануйце мне па тэлефоне 265 36 66 ци адпрауце лист на адрас nadtsvirko@mail.ru.
Загаддзя удзячна,
Надзея Цвирко';

2002-07-25 01:08:19', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Івану','v-sh@nobility.by';
'Калі чалавек падпісваецца гэткаю мянушкаю, дык яго цяжка ўспрыймаць сур'ёзна.
Таксама ніхто сур'ёзна не ўспрымае, калі нейкія асобы надаюць, а нехта атрымоўвае (найчасьцей розныя расейскія поп-зоркі) нейкія там тытулы.
Іх вартасьць гэткая-ж, як і ў тытула купленага ў Хведзі.
Стан на цяперашні час (пасьля 2-й сусьв. вайны). Тытулы надаюцца толькі правячымі манархамі (таксама прызнаюцца тытулы якія надаў манарх, які пазбаўлены трону, калі зьмянілася форма кіраваньня дзяржавы). Да нядаўняга часу надавалася шляхецтва і тытулы ў Рэспубліцы Сан-Марына, але зараз, на колькі я ведаю, гэта спынена - гэта было адзінае выключэньне з "манархічнага\" наданьня тытула. Таксама значная колькасьць існуючых манархій не праводзяць зараз набілітацый і наданьняў тытулаў.';


2002-07-25 01:29:02', 'Язэп','Re: Івану','tellur@t-online.de';
'Пане-Йване, ты пра Кабзона зь яго асабістае справы вычытаў? А ці чуў ты, што калі Бог розуму ня даў, то й чорт віламі ня ўверне? Клі хочаш падурыцца надалепей знайдзі лепей сайт аматараў прыгодаў Хаббіта & Ko - там цябе зразумеюць.';

2002-07-28 23:14:11', 'Яўген','Re: Пытанне','jaz_@mail.ru';
'Як патрэбна арганізоўваць пашук сваіх каранёў?
У якіх установах мага знайсці звесткі, які б далі магчымасць скласці дакладны працяглы радавод( 1 лінія дайшла да ~5 калена , другая да ~3)?
Дзякуй.';

2002-07-30 02:06:20', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Артыкул пра шляхту','v-sh@nobility.by';
'У Сетцы натрапіў на артыкул док. Р.Галенчанкі, які будзе цікавы шырокім колам:
Георгий Галенченко. "Шляхетская демократия" в Великом княжестве Литовском XVI-XVIII вв.
http://www.yabloko.ru/Themes/Belarus/belarus-33.html';


2002-08-16 10:14:14', 'Gedroits','Re: Артыкул пра шляхту','kostya_2000@rambler.ru';
'Dear Uladzislau. This article is very interesting. I want you to send me some more information about such articles if you\'ll find them in the net.
Sincerelli yours. Gedroits K.';

2002-08-28 13:43:31', 'Дзяніс Багнавіцкі','Пошук матэрыялаў пра магнатаў: Радзівілаў, Сапегаў, Кішак і г. д.','upiter-den@yandex.ru';
'Прывітанне, я цікаўлюся ўсімі звесткамі пра знакамітыя рады.Найперш пра Радзівілаў і Хадкевічаў. Калі хто-небудзь мае нешта карыснае лістуйце. Буду вельмі ўдзячны!';

2002-08-31 01:16:20', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Пошук матэрыялаў пра магнатаў: Радзівілаў, Сапегаў, Кішак і г. д.','v-sh@nobility.by';
'Пра ўсе гэтыя роды вельмі шмат літаратуры. Мала зразумела, што маецца на ўвазе пад словамі "нешта карыснае\".
А паведамленьні трэба пакідаць пад адпаведнымі літарамі.';

2002-12-23 22:12:05', 'Барбара','Гербы', '';
'Уважаемый пан Владислав!
Почему у разных шляхецких фамилий один и тот же герб?';

2002-09-02 20:12:50', 'Уладысь','Re: Пошук матэрыялаў пра магнатаў: Радзівілаў, Сапегаў, Кішак і г. д.','katok@tut.by';
'Файна было б, каб на сайце меўся адмысловы сэрвіс, хоць і за грошы, дзе кожны, хто мае зацікаўленасьць, здольны быў даведацца аб сваіх продкох (Радаводзе) з Вашаю дапамогаю. Бо хадзіць па архівох і г.д. доўга, складана й бяз досьціпу малапрадукцыйна.';

2002-09-02 22:44:52', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Сэрвіс','v-sh@nobility.by';
'Гэта ня мае вялікага сэнсу. Паколькі кошт прафэсійных генеалягічных пошукаў значна пераўзыходзіць магчымасьці звычайнага беларуса.
Цэны Нацыянальнага Гістарычнага архіву Беларусі складаюць прыкладна: аванс - 25 USD, пошукі - 160 USD. Зразумела, што казаць пра нейкі высокі прафэсіяналізм сярод супрацоўнікаў не сур'ёзна. На ўсё, у т.л. і на пошук радаводаў, ёсьць плян. Сярод супрацоўнікаў толькі некалькі маюць нармалёвыя веды, а тых, хто сапраўды разьбіраецца - пару чалавек.
Пагэтаму карыстайцеся без усялякай платы інфармацыяй з нашай старонкі :).';

2002-10-05 19:55:55', 'Varg','Re: Сэрвіс','last_varg',;
'Падкажыце, калi ласка, дзе можна знайсцi нешта аб панцырным баярстве';

2002-10-10 11:44:24', 'вiталь','цiкава','v_aniska@yahoo.com';
'Цiкава, вы займаецеся толькi генеалогiяй шляхты,цi у вас есць
iнфармацыя i па родавых маентках шляхты?';

2002-11-08 01:30:48', 'Яўген','Тэрмінова','licvin@takas.lt';
'Нешта чуў пра нейкае места для беларускіх сайтаў. Прабачаюся, калі не па адрасу, але тэрмінова патрэбна зьмясціць недзе невялічкі сайт Катэдры Беларусістыкі Віленскага Педуніверсітэта. Цяпер яго можна паглядзець на http://slounik.hypermart.net/belfil/ але там ён толькі часова. Дзякуй!';

2002-11-08 13:43:45', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Re: Тэрмінова','v-sh@nobility.by';
'Belinter.net';

2002-11-08 14:05:52', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Панцырныя баяры','v-sh@nobility.by';
'Я асабіста лічу панцырных баяраў часткаю шляхецкага стану. У часы Расейскай Імперыі панцырныя баяры мелі крыху больш правоў, чым сяляне. Аднак, іх даволі хутка падраўнялі. Гэтак сталася, што сёньня большасьць асобаў, каго можна было-б назваць панцырнымі баярамі, жывуць у Расеі. Усходнія беларускія тэрыторыі зь Віцебскай губерні пасьля рэвалюцыі былі ўключаны ў склад Расеі, гаворка ідзе пра Вяліскі, Невельскі й Себескі паветы.
Аднак у Менску ў Нацыянальным Гістарычным археве даволі шмат матар'ялаў пра панцырных баяраў з канца 18 да 1-й трэці 19 ст. (нават бывае да паловы 19 ст.). Пазьней ужо яны звычайна сярод сялянаў. Я сам цікавіўся крыху гэтай праблемай. Панавыпісваў даволі шмат нумароў спраў з розных архіўных фондаў, але дасьледваў мала.
Зь літаратуры, здаецца, ёсьць толькі адна больш-менш падрабязная праца: Сементовский А. Историческая записка о панцирных боярах // Памятная книжка Виленского генерал-губернаторства на 1868 год. Санкт-Петербург, 1868.';

2002-11-08 14:08:41', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Маёнткі','v-sh@nobility.by';
'Віталь, калі ласка, больш канкрэтна.';

2002-12-08 22:33:44', 'Барбара','Рознае', '';
'Уважаемый пан Владислав
Планируете ли Вы разместить гениалогические древы родов или хотя бы какую-нибудь информацию по ним?';

2002-12-09 14:45:22', 'Маскевіч','Polski','lmaskiew@islamway.net';
'Dlaczego tylko w tych jezykach a nie po polsku? Niektorzy maja problemy z cyrylica, moze by zrobic cos chocby w Lacince.';

2002-12-12 19:27:40', 'Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта','Для Барбары','v-sh@nobility.by';
'Дрэвы, калі маюцца на ўвазе малюнкі ці схэмы, зьмяшчацца ня будуць. Пакаленныя росьпісы - быць можа, але хутчэй толькі невялікіх родаў, можа тытулаваных, тых, якія згасьлі, бо радаводы беларускіх родаў занадта вялікія.
Невялічкі прыклад пра адзін з родаў баронаў Нолькенаў, які мае дачыненьне да Беларусі.
http://www.nobility.by/families/titled/barons/nolkien.shtml
Я планую стварць старонкі для родаў, тэарэтычна мусіць быць старонка для кожнага роду. Пра гэта напісана:
http://www.nobility.by/families/index.shtml';