Баяры, з 2-й паловы XVII ст. зямяне Слуцкага Княства.
"...Што датычыцца Няронскіх (Нерановічаў), то яны пры доказе дваранства падчас «разбору шляхты» апісвалі сваё паходжанне вельмі цьмяна. Нібыта іх продкі трымалі карчму ў Пінскім павеце, у канцы XVI ст. Сямён Няронскі перасяліўся ў Навагрудскае ваяводства, а затым атрымаў ад падчашага ВКЛ князя Януша Радзівіла (памёр у 1620 г.)засценак Селішча (інакш Вужа) з 10 валокамі зямлі [21, арк. 431 адв.– 432], але ніякіх доказаў атрымання зямлі ад Я. Радзівіла пададзена не было. Магчыма, яны, як і Грынцэвічы, паходзілі з Пагосцкага маёнтка,але больш верагодна, што месцам іх першаснага пражывання ў Слуцкім княстве былі Грозава і суседні Баславіцкі маёнтак. У прыналежным да апошняга засценку Клешаў у 1696 г. пражывала шэсць сямей Няронскіхі знаходзіўся «конь», названы ад іх прозвішча...
Амаль несумненна, што з гэтага зямянскага роду паходзіў вядомы картограф сярэдзіны XVII ст. Юзаф Нарановіч-Наронскі..."
Глінскі, Я. С. Зямянская супольнасць вёсак Вужа і Прарокаўшчына Слуцкага княства ў другой палове XVII – першай трэці XIX ст. // Архіварыус. - Вып. 15. - Мінск: НГАБ, 2017. - С. 197-233Таксама ў іншым, пазнейшым, артыкуле прыгадваецца, што паходзяць з лістоўных баяр Грозаўскага маёнтка.
Глінскі Я. С. Зямяне маёнткаў Урэчча, Новы Двор і Яромічы Слуцкага княства ў другой палове XVI – пачатку XVIII ст.: фарміраванне супольнасці і генеалагічная свядомасць // Архіварыус. - Вып. 19. - Мінск: НГАБ, 2021. - С. 250-272У 1565 годзе панцырныя баяры сяла Вужа.
У 1644 г. баярын пана Рыгора Валадковіча (у заставе, відаць) з сяла Вужа Багдан Іванавіч Нерановіч падцьвярджаў права з інвентара 1565 г., дзе паказаны панцырны баярын Іван Пракопавіч Нерановіч.
Цікавая
біяграфія Юзафа Нарановіча-Наронскага (~1610-1678).
Матэматык, геадэзіст, картограф і архітэктар. Быў на службе ў прадстаўнікоў Біржанскай галіны Радзівілаў- кн. Януша, Багуслава. Цывільны інжынер і географ Фрыдрыха Вільгельма, курфюрста Брандэнбургскага. Пратэстант.
Ёсць польскі артыкул пра паходжанне Юзафа. Па адной версіі, ён мяшчанскага паходжання, па іншай - магчымы нашчадак ці сваяк Мацея Нарановіча, які атрымаў у 1562 годзе ад графа на Міры Ільініча зямлю ў сяле Кухаровічы на зямянскай службе.
https://docplayer.pl/135766569-Pochodzenie-jozefa-naronowicza-naronskiego-tworcy-topograficznej-kartografii-litwy-i-prus-wschodnich.htmlАле, як піша п. Глінскі, амаль несумненна паходжанне яго з Слуцкага княства, з галіны з Вужы. Гэтаму два галоўных аргумента: служыў ён менавіта біржанскім Радзівілам, і паводле тэстаменту, заставіў нейкую маёмасць кроўным у Слуцку.
Ці з'яўляюцца Нарановічы (Нерановічы), Няронскія з Слуцкага княства і з Мірскага графства сваякамі невядома, магчыма і не, прозвішча патранімічнае і маёнткі належалі розным гаспадарам. Ва ўсялякім разе, ад 1560-х гадоў сваяцтва не прасочваецца.
Што цікава, на картах Юзаф падпісваўся "Eques Lituanus" - "рыцар Літоўскі".