Шукаю звесткі пра паходжанне Яўстафія (Астапа) Уласавіча Загурскага: нарадзіўся каля 1816 г., 26 студзеня 1841 г. ажаніўся з Пелагеяй Дзямідаўнай, жыў у в. Замошша Лёзненскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні. Меў сыноў Платона (нарадзіўся каля 1840 г.), Андрэя (нарадзіўся 29 лістапада 1841 г.), Фёдара (нарадзіўся 8 лютага 1851 г.), Нічыпара (нарадзіўся каля 1855 г.). У Яўстафія быў брат Сяргей.