Цікавіць, наколькі захаваныя могуць быць матэрыялы па навучэнцах кадэцкіх карпусоў перад самай рэвалюцыяй 1917 г.
Канкрэтна: у сям'і старэйшыя пакаленні (1931 г.н.) калісьці казалі, быццам бы дзед Калечыц Мікалай Паўлавіч 1903 г.н. перад рэвалюцыяй "вучыўся ў кадэцкім корпусе". Дваранамі ў Расійскай імперыі сям'я не была, але, вядома, што пасля 1912, калі не памыляюся, у дадзеныя ўстановы дазвалялася на свабодныя месцы за ўласны кошт прымаць дзяцей усіх станаў. Хачу праверыць інфармацыю на ўсялякі выпадак. Дзед пачынаў вучыцца ў мінскай гімназіі, але сям'я з'ехала з Мінску ў эвакуацыю падчас першай сусветнай вайны ў г. Ромны. Ці ёсць сэнс паспрабаваць паглядзець (пры наяўнасці, зразумела) матэрыялы..Палтаўскі кадэцкі корпус, магчыма мог бы быць "кандыдатам"..