ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий  (Прочитано 853 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Hacak

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 23
Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« : 18 Марта 2024, 19:22:01 »
У 1706 і 1710 зямяне ў маёнтку Блонь Менскага павету Арцём і Казімір Міґуцкія. З 1750-х Міґуцкія-чыншавікі таксама згадваюцца ў барысаўскіх маёнтках Радзівілаў.

P.S. Не ўпэўнены, ці можна зямянаў сюды запісваць. На ўсялякі выпадак загадзя прашу прабачэння.
« Последнее редактирование: 18 Марта 2024, 22:37:56 от Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта »

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2051
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #1 : 18 Марта 2024, 22:39:25 »
Не ўпэўнены, ці можна зямянаў сюды запісваць.
На Форуме палова тэмаў пра роды зямянскага паходжаньня.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Hacak

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 23
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #2 : 24 Марта 2024, 16:43:25 »
Мігуцкія з Блоні ў другой палове 18 стагоддзя сустракаюца як ва ўніяцкіх, так і ў рыма-каталіцкіх метрычных запісах, барысаўскія - у рыма-каталіцкіх.

Прынамсі з 1828 года Мігуцкія-каталікі - сям'я Пятра і Цэцыліі - фіксуюцца на Валыні. Спачатку вёска Мяжырычы (цяпер Карэцкі раён Ровенскай вобласці), затым - у парафіі Гарыньград (Ровенскі раён). У 1846 годзе падчас шлюбу дачкі Пётр названы шляхетным, але ў 1862 падчас сваёй смерці - казённым селянінам.

Ці правільна разумею, што недзе мае быць іхная спроба дваранскага вываду? Але дзе канкрэтна варта шукаць?

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2051
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #3 : 25 Марта 2024, 02:27:23 »
Ці правільна разумею, што недзе мае быць іхная спроба дваранскага вываду?
Ня правільна. Ня ўсе рабілі вывады. Не было дакумэнтаў, не было грошай.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Hacak

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 23
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #4 : 25 Марта 2024, 09:04:15 »
Дзякуй за адказ. Думаў, што тыя, хто без грошай і дакументаў, не змаглі б "пратрымацца" ў шляхецтве ажно да 1846. Меркаваў, што іх бы раней залічылі ў сялянаў ці аднадворцаў.

Але прачытаў уважліва пра разбор шляхты і зразумеў, што маглі. І менавіта да 1846 бо, "паводле ўказа ад 17.03.1847 шляхта, якая не прадставіла ў тэрмін пасямейных сьпісаў, павінна быць запісаная ў стан дзярж. сялянаў, а тыя, хто падалі — у аднадворцы і грамадзяне". Тут выглядае, што быў першы выпадак.

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1028
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #5 : 25 Марта 2024, 23:09:17 »
Центром Волынской губернии был Житомир и Вам по-видимому нужно обратиться в гос. архив Житомирской области https://nashipredki.com/archive/gazho-zhitomir.Также  посмотрите на ВГД есть информация по Житомирскому архиву.

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1028
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #6 : 25 Марта 2024, 23:29:59 »
 Это из гос. архива Волынской области ГАВО . г. Луцк. Фонд 382 Луцкая греко-унитская генеральная духовная консистория, м. Луцк Луцкого уезда
Количество дел 610; 1732–1748, 1773, 1779–1836, 1902 гг.
Подворные переписи парафиян. Ведомости про церкви, костёлы, священников Владимир-Волынского, Гороховского, Дубенского, Житомирского, Изяславского, Луцкого, Ковельского, Кременецкого, Новоград-Волынского, Старокостантиновского, Овручского, Острожского уездов Волынской губернии. Метрические книги сёл Владимир-Волынского, Дубенского, Житомирского, Изяславского, Ковельского, Кременецкого, Луцкого, Новоград-Волынского, Овручского, Острожского, Ровенского уездов Волынской губернии (1802–1810, 1812–1836). Исповедные ведомости жителей сёл Ковельского уезда (1806, 1808), парафиян костёла г. Липовец Киевской губернии (1823), парафиян Любомльского костёла.

Hacak

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 23
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #7 : 26 Марта 2024, 12:42:12 »
Дзякуй вялікі за інфармацыю!

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1028
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #8 : 26 Марта 2024, 17:37:54 »
Как все-таки  в документах записана фамилия Мигуцкий по-польски?  Мигуцких среди дворян не нашла, есть Микуцкие (Mikucki герба  Slepowron), их род утвержден в дворянстве в Виленской и Ковенской губерниях. В Минской губернии утверждены Микуц.

Hacak

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 23
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #9 : 26 Марта 2024, 19:48:55 »
Ва ўсіх польскамоўных дакументах - у Блоні, пад Барысавам і на Валыні - яны ідуць як Migucki. У Беларусі  згадваюцца як зямяне, а як шляхта - пакуль толькі ў валынскіх метрыках. У расейскім дваранстве Мігуцкія, відаць, зацверджаныя не былі нідзе і разбору не прайшлі.

Мікуцкіх я бачыў таксама. Гэта, мяркуючы па ўсім, небагатая шляхта. У дакументах часам сустракаў ўзаемазамену літар -g- i -k- (напрыклад, іншыя мае продкі перыядычна пішуцца то як Gabruś, то як Kabruś - але яны ўсё ж чыстыя сяляне), аднак пакуль не бачу сувязі паміж двума родамі.

Hacak

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 23
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #10 : 16 Апреля 2024, 11:20:16 »
Центром Волынской губернии был Житомир и Вам по-видимому нужно обратиться в гос. архив Житомирской области https://nashipredki.com/archive/gazho-zhitomir.Также  посмотрите на ВГД есть информация по Житомирскому архиву.

У Жытомірскім архіве ў фондзе Валынскага дваранскага дэпутацкага сходу справы Мігуцкіх няма.

Hacak

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 23
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #11 : 16 Апреля 2024, 13:44:47 »
У 1706 і 1710 зямяне ў маёнтку Блонь Менскага павету Арцём і Казімір Міґуцкія. З 1750-х Міґуцкія-чыншавікі таксама згадваюцца ў барысаўскіх маёнтках Радзівілаў.

P.S. Не ўпэўнены, ці можна зямянаў сюды запісваць. На ўсялякі выпадак загадзя прашу прабачэння.

Дарэчы, у якасці зямянаў у Блоні ў 1706 і 1716 (раней памылкова напісаў 1710) згадваюцца, апроч Арцёма і Казіміра Мігуцкіх:

Ендрусь Зелевіч (відаць, Жалевіч), Ян Качаноўскі, Іля Улевіч, Кшыштаф Календа і Марцін Манзнічка? (нечытабельна, жыў у суседнім Зарэччы).

Элла

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1028
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #12 : 16 Апреля 2024, 14:23:59 »
https://uk.wikisource.org/wiki/%D0%90%D1%80%D1%85%D1%96%D0%B2:%D0%94%D0%90%D0%96%D0%9E/146/1 - Здесь посмотрите фонд 513 - это посемейные списки дворян Ровненского повета за 1834 г. Архив ДАЖО  то же самое , что ГАЖО ( Державный) Житомирский архив.

Hacak

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 23
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #13 : 16 Апреля 2024, 15:27:50 »
Дзякуй, не знайшоў іх у спісе.

Hacak

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 23
Re: Мігуцкі / Mihucki / Migucki / Мигуцкий
« Ответ #14 : 17 Апреля 2024, 22:16:41 »
У 1655 годзе падчас Zjazd (konwokacja, konfederacja?) szlachty powiatów: wiłkomirskiego, brasławskiego, kowieńskiego, upickiego oraz Księstwa Żmudzkiego dla potwierdzenia unii WKsL ze Szwecją, Kiejdany (15?–20 [23?] X 1655) https://rcin.org.pl/Content/63795/PDF/WA303_83289_I9197-2_Lulewicz.pdf згадваюцца:

Jendrzej Miguć; Jan Mjguć, Miguć Mikołay, Jan Miguć, Jendrzey Miguć.

Таксама Miguć Adam, Miguć Andrzej, Miguć Mikołaj і Miguć Piotr згадваюцца ў Rejestry podymnego Wielkiego Księstwa Litewskiego Województwo wileńskie 1690 r. http://www.mm.pl/~wms/dymy_rejestr_wkl_1690_indeks.html

Не ведаю, ці маюць яны якое-небудзь дачыненне да Мігуцкіх (Miguckich), вядомых з пазнейшых дакументаў. Але цікава, што на тэрыторыі былога Вількамірскага павету да сёння існуюць вёскі Mėgučiai i Miegučiai. Прынамсі адна з іх да 20 стагоддзя пісалася як Migucie. https://www.lkma.lt/site/archive/fhl/IX/fhl_IX_pabaisko-vizitacija_1782-1784.pdf

« Последнее редактирование: 17 Апреля 2024, 22:25:31 от Hacak »