Пасьля Другога падзела 1793 г. частка захопленых земляў далучана да Полацкага й Магілёўскага намесьніцтва, утвораны Лепельскі пав. у складзе Полацкага немесьніцтва (яшчэ?). Мазырскі павет уключаны ў Чарнігаўскае намесьніцтва.
У 1793.04.13 утворана Менская губэрня, без падзелаў на паветы.
Акупаваная тэрыторыя ВКЛ 1794.10.30 падзелена на 3 часткі: Віленскую, Горадзенскую й Ковенскую. Практычна гэткага тэрытар’яльнага падзелу не было, існаваў дзеля стратэгічнага кіраваньня войскам.