У 1795.12.14 землі захопленыя пасьля Трэцяга падзела 1795 г. разьдзеленыя на 2 губэрні – Віленскую і Слонімскую, без падзела на паветы. У 1796.08.08 гэтыя губэрні пераназваныя ў намесьніцтвы, з падзелам на паветы. Менская губэрня 1795.05.03 таксама пераназвана ў намесьніцтва й падзелена на паветы. (Аднак, некаторыя дакументы, у т.л. указы Сэната, называюць намесьніцтвы губэрнямі).
Віленскае намесьніцтва: Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Вілкамірскі, Ковенскі, Завілейскі, Расіёнскі, Троцкі, Тэльшаўскі, Упіцкі й Шавельскі паветы.
Менскае намесьніцтва: Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Давідгарадоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Ігуменскі, Мазырскі, Менскі, Нясьвіжскі, Пастаўскі, Пінскі і Слуцкі паветы.
Мазырскі павет вернуты са склада Чарнігаўскай губэрні ў Менскае намесьніцтва. Рэчыцкі павет уключаны ў Чарнігаўскую губэрню.
Слонімскае намесьніцтва: Берасьцейскі, Ваўкавыскі, Гарадзенскі, Кобрынскі, Лідзкі, Наваградзкі, Пружанскі і Слонімскі паветы.
Віленскае й Слонімскае намесьніцтвы злучаныя 1796.11.11 ў адну губэрню, пад назваю Літоўская (цэнтар у Вільні), пры гэтым былі скасаваныя ?? ............ паветы.
У 1796.12.12 Магілёўскае і Полацкае намесьніцтвы злучаны ў адну губэрню, з назваю Беларуская (цэнтар у Віцебску), скасоўваліся гэткія паветы: Бабінавіцкі, Быхаўскі (Старабыхаўскі), Дрысенскі, Клімавіцкі, Копыскі, Лепельскі і Суражскі.
Беларуская губэрня: Аршанскі, Беліцкі, Вяліжскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Дынабургскі, Люцынскі, Магілёўскі, Мсьціслаўскі, Невельскі, Полацкі, Рагачоўскі, Себежскі, Сеньненскі, Чавускі і Чэрыкаўскі паветы.
Літоўская губэрня: Ашмянскі, Берасьцейскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Віленскі, Вілкамірскі, Гарадзенскі, Кобрынскі, Ковенскі, Завілейскі, Лідзкі, Наваградзкі, Пружанскі, Расіёнскі, Слонімскі, Троцкі, Тэльшаўскі, Упіцкі, Шавельскі паветы.
Указам 1797.08.29 Менскае намесьніцтва перароблена на губэрнію, скасаваныя некалькі паветаў: Давідгарадоцкі, Докшыцкі, Нясьвіскі й Пастаўскі. Рэчыцкі павет вернуты ў Менскую губэрню з Чарнігаўскай.
Менская губэрня: Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Дзісенскі, Ігуменскі, Мазырскі, Менскі, Пінскі Рэчыцкі і Слуцкі паветы.