У 1801.09.09 Беларуская губэрня падзелена на дзьве - Віцебскую і Магілёўскую; Літоўская - на Віленскую і Слонімскую, апошняя ў 1802 г. перайменаваная ў Горадзенскую. Пры гэтых падзелах некаторыя паветы былі адноўленыя.
Віленская губэрня: Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Вілкамірскі, Завілейскі, Ковенскі, Расіёнскі, Троцкі, Тэльшаўскі, Ўпіцкі і Шавельскі паветы.
Ашмянскі павет перададзены ў 1802 г. у Горадзенскую губэрню, вернуты ў … .
Гарадзенская губэрня: Берасьцейскі, Ваўкавыскі, Гарадзенскі, Кобрынскі, Лідзкі, Наваградзкі, Пружанскі, Слонімскі.
Віцебская губэрнія: Віцебскі, Вяліжскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Дынабургскі, Лепельскі, Люцынскі, Невельскі, Полацкі, Рэжыцкі, Себежскі, Суражскі.
Магілёўская губэрнія: Аршанскі, Бабінавіцкі, Беліцкі, Быхаўскі (Старабыхаўскі), Клімавіцкі, Копыскі, Магілёўскі, Мсьціслаўскі, Рагачоўскі, Сеньненскі, Чавускі і Чэрыкаўскі паветы.
Менская губэрня: Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Дзісенскі, Ігуменскі, Мазырскі, Менскі, Пінскі Рэчыцкі і Слуцкі паветы.
Паводле Тыльзіцкага міру 1807 г. да Расеі адыйшла частка тэрыторыі, якую захапіла Прусія пры Падзелах Рэчы Паспалітай, у 1808 г. утворана Беластоцкая вобласьць, у ёй паветы: Беластоцкі, Бельскі, Драгічынскі і Сакольскі.