У 1843 г. адбылася вялікая тэрытар’яльна-адміністрацыйная рэформа.
З Віленскай губэрні вылучана 7 паветаў і ўтворана Ковенская губэрня. У Віленскую губэрню перададзены Лідзкі павет з Горадзенскай губэрні, Вілейскі і Дзісенскі паветы з Менскай губэрні. Да Горадзенскай губэрні былі далучаны паветы скасаванай Беластоцкай вобласьці, а з Горадзенскай перададзены ў Віленскую губэрню Лідзкі павет, у Менскую - Наваградзкі. Тэрыторыя Беластоцкая вобласьці ўвайшла ў склад Горадзенскай губэрні, пры гэтым быў скасаваны Драгічынскі павет. Замест Завілейскага павета ўтвораны Сьвенцянскі, замест Упіцкага – Панявескі.