1793.04.13 утворана Менская губэрня, без падзелаў на паветы.
Менская губэрня 1795.05.03 пераназвана ў намесьніцтва й падзелена на паветы.
Менскае намесьніцтва: Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Давідгарадоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Ігуменскі, Мазырскі, Менскі, Нясьвіжскі, Пастаўскі, Пінскі і Слуцкі паветы.
Указам 1797.08.29 Менскае намесьніцтва перароблена на губэрнію, скасаваныя некалькі паветаў: Давідгарадоцкі, Докшыцкі, Нясьвіскі й Пастаўскі. Рэчыцкі павет вернуты ў Менскую губэрню з Чарнігаўскай.
1797
Менская губэрня: Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Дзісенскі, Ігуменскі, Мазырскі, Менскі, Пінскі Рэчыцкі і Слуцкі паветы.
1843
У 1843 г. адбылася вялікая тэрытар’яльна-адміністрацыйная рэформа.
У Віленскую губэрню перададзены Вілейскі і Дзісенскі паветы. З Гарадзенскай перададзены ў Менскую Наваградзкі павет.
1843-1917
Менская губэрня: Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Менскі, Наваградзкі, Пінскі Рэчыцкі і Слуцкі.