У склад Смаленскай вобласьці ўваходзяць беларускія землі, часткі тэрыторыяў былых Віцебскай і Магілёўскай губэрняў.
Зь Віцебскай губ.:
Вяліжскі пав., за выкл. невялікай паўднёвай часткі; падзелены паміж Пскоўскай і Смаленскай абласьцямі.
З Магілёўскай губ.:
1. Заходняя частка Аршанскага пав. з валасьцямі Мікуліна, Рудня, Любавічы, Краснае.
2. Паўночная частка Клімавіцкага пав., воласьці — Надзейкавічы, Загусьціна, Шумячы.
3. Паўночна-заходняя (большая) частка Мсьціслаўскага пав. з валасьцямі Бохаць, Любавічы, Манастыршчына, Хаславічы, Пыраны, Вялікае Соена, і зах. часткаю Асьлянскай воласьці.
4. Воласьць Старыя Юркавічы з Гомельскага пав., а таксама невялікія часткі Вылеваўскай і Кармянскай валасьцей.