У сваіх выпісках знаўшоў 2 дакумэнты датычныя Судзілоўскіх. Знаходзіліся ў справе Вяроўкіных-Шэлютаў у
РГИА у фондзе 1102. Дакумэтны з банкаўскіх ячэяк. Пасьля рэвалюцыі бальшавікі грошы і каштоўнасьці пазабіралі, а дакумэтны захаваліся.
Чаму дакумэнты Судзілоўскіх разам з дакумэнтамі майго роду я ня ведаю, можа існавалі нейкія невядомыя мне сваяцкія сувязі, ці нейкія сяброўскія, а можа выпадкова патрапілі. Апошняя, менш верагодна, бо абодва рода з Магілёўскай губ.
РГИА. Ф. 1102, воп. 2, спр. 748.
Фармулярны сьпіс.
Васіль Антонавіч Судзілоўскі.
* 1843
Праваслаўнага вераспавяданьня.
Чэрыкаўскі пав.
прадвадзіцель дваранства (1886.06.19—1896?), Чавускі пав. прадвадзіцель дваранства (з 1896.03.28—…).
Рэчаісны стацкі радца (1902.12.06), старшыня губернскай управы па справах земскай гаспадаркі (1908.06.15).
Узнагароды: орд. сьв. Ганны 3 ст. (1867.09.17), сьв. Станіслава 2 ст. (1889.01.01), сьв. Ганны 2 ст. (1892.08.30), сьв. Ўладзімера 4 ст. (1894.08.30), сьв. Ўладзімера 3 ст. (1906.12.06); знак выдатнасьці 24 лістапада 1866 г. за пазямельнае ўладкаваньне былых дзяржаўных сялянаў (1874.12.16), сьв.-бронзавы мэдаль на аляксандраўскай стужцы у памяць у Бозе пачыўшага Імп. Аляксандра III, цём.-бронзавы мэдаль на стужцы дзярж. колераў за працы па 1-ым усеагульным перапісу насельніцтва 1897 г.
Найвышэйшым павяленьнем 28 траўня 1887 г. прысвоена званьне Ганаровага грамадзяніна г. Чэрыкава, адпаведна хадайніцтва пра тое мясцовай гарадзкой грамады.
х Анастасія Канстанцінаўна
Рахманава, дваранка.
Дзеці:
Марыя, * 1890.09.30
Сяргей, * 1892.09.09
Аляксандра, * 1894.06.26
Мікалай, * 1896.08.07
Фёдар, * 1898.01.01
Зінаіда, * 1900.10.07
Арк. 23—31. Пасьведчаньне дачцы рэчаіснага стацкага радцы
Марыі Васільеўне Судзілоўскай, скончыўшай курс навучаньня ў Маскоўскай вучэльні Ордэна сьв. Кацярыны і атрымаўшай з гэтай вучэльні атэстат 27 траўня 1908 г.
Падзьвяргалася ў траўні гэтаго году [1909] у Педагагічнай радзе Магілёўскай мужской гімназіі іспытам па лацінскай мове ў агульным курсе васьмікляснай гімназіі, і на гэтых іспытах выказала здавальняючыя веды.
Арк. 33.Фота Марыі.
(Здаецца, яно павінна ў мяне быць на мікрафільме).
Арк. 33адв.