ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Вернікоўскі / Viernikowski / Wiernikowski / Верниковский  (Прочитано 53106 раз)

0 Пользователей и 2 Гостей просматривают эту тему.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Вернікоўскія сустракаюцца ў метрычных кнігах Станькаўскай уніяцкай царквы 18 ст. Ян Вернікоўскі быў парохам (святаром) Станькаўскім.

У 1784 г. Марыя і Анастасія Вернікоўскія былі ў кумах у майго продка Кандрата Калечыца.

Цікавая вось наступная рэвізская казка:

1834 г. сяляне в. Скворцы:

Андрэй Антонаў Бічык 1775 г.н.

Андрэя пляменнік Тэадор Вернікоўскі або Бічык 1773 г.н. пераведзены ў в. Арцюхі.

Бічыкі- старадаўні Станькаўскі мяшчанскі род з 16 ст., нашчадкі ў наваколлі ў 1795 г. запісаны ў сяляне, адна галіна менаваліся Бычкоўскімі, шукалі вольнасць і апелявалі да агульнага паходжання з Бычкоўскімі з Рэчыцкага павета. Былі ў т.л. сярод маіх продкаў: у 18 ст. баярын Мацей сын Лазара Карачун быў жанаты на Таццяне з Бічыкаў.

А вось наогул думка.. А ці не магла галіна Станькаўскіх мяшчан Бічыкаў празвацца калісьці Вернікоўскімі і даць пачатак роду? Што вядома дакладна аб першых пакаленнях? Адкуль паходжаннем Станькаўскі ўніяцкі святар? Калі не памыляюся, ён паказаны ў радаводзе ў якасці пратапласты роду. Так, напрыклад з мясцовых мяшчан Пекарэвічаў быў уніяцкі святар у Станькаве на пачатку 18 ст. А далей сталі JP Пякарскімі. Дарэчы, JP Вернікоўскія кумы ў Пякарскіх у Станькаве ў 1756 г.
« Последнее редактирование: 22 Июля 2021, 02:21:14 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
У працяг тэмы. Паглядзеў у гербоўніку. У другім пакаленні адзін святар Станькаўскай царквы быў пахаваны ў 1763 г. на Станькаўскіх могілках, ягоны брат- святар у Рудзіцы, пахаваны ў 1783 г. на койданаўскіх. Трэці брат- у 1753 г. на Станькаўскіх могілках. Звесткі аб валоданні маёнткам Алешава - несапраўдныя.

Цалкам верагодна мясцовае, Станькаўскае паходжанне Вернікоўскіх.

Ці вядома існаванне шляхцічаў Вернікоўскіх у 17-18 ст. у іншых паветах ВКЛ?
In hoc signo vinces

Igormensk

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 38
Для Калечыц
Ян Севестияна-Фомы с Олешна Верниковский. Священник церкви в м.Самохваловичи в 1748 и в м.Станьково Минского пов. до  07.11.1763. Иоанн умер в 1763г. и похоронен на Станьковском кладбище священником Леонардом Верниковским.  НИАБ Ф.319 Оп.2 Дело 452, Лист 8.
Ян Леонарда-Мартина с Олешна Верниковский  кр. 16.06.1738. Викарий униатской церкви в д.Рудица Минского пов. 02.12.1761- 01.06.1762. Администратор церкви в м.Хотаевичи Минского пов. 02.06.1762-24.01.1763. Священник церкви в м.Станьково, Минского пов. 25.02.1765-05.05.1798.
Михаил Севестияна-Фомы с Олешна Верниковский. Священник в м.Станьково. Похоронен на кладбище Станьковской униатской церкви 18.12.1753.
Всё это потомки Севестияна-Фомы с Олешна Верниковского, священника церкви в д.Киевец Минского пов. 15.11.1718-21.01.1743. (Sebestian-Tomasz z Oleszna Wiernikowski). В разное время владели имениями: Верки с крестьянами и Ольковщизна в Браславском пов., Oleszna в Минском пов. 
Вернікоўскія з Бічыкамi нідзе не перасякаліся.
Ніякага Тэадора ў дадзены перыяд часу (1773 г.) ў дадзеным радаводу Вернікоўскiх не існавала.
И могу Вас разочаровать по поводу маёнтка Алешава. НИАБ Ф.319 Оп.2 Дело 452, Лист 213, 213об, 214, 214об. М.В.Д. Минское Губернское правление №1716  от 6 июля 1847. Июня 5 дня 1847 №5929 с препровождением розыскания о существовании имения Ольшева бывшего во владении Верниковских. В  Минское Дворянское Депутатское Собрание. По рассмотрении переписки переданной при предложении Г. Исправляющего должность Начальника Губернии от 14 октября 1846 года за №13069 о существовании имения Ольшева бывшего во владении предков рода Верниковских положенного в бывшем Минском Воеводстве которое  Фома Верниковский в 1750 году продал Смоленскому Подчашему Антону Вержейскому Губернское правление основываясь на удостоверении Минской Казённой Палаты от 23 того октября за №12790 уведомило здешнее ДДС, сто таковое имение Олешево не существовало в бывшем Минском Воеводстве и не существует в Минском уезде. Засим Дворянка вдова Екатерина Верниковская вошла в Губернское Правление с прошением, доказывая, что имение Олешево бывшее во владении предков рода Верниковских действительно существовало и ныне существует в Минском уезде под названием Ольшаны и состоит во владении шляхт разного названия, ибо покупщики оного от Фомы Верниковского, Вержейские переселили находившихся в оном крестьян в другое имение, землю распродали сим последним просмею о действительности сего поручить кому следует произвести изследование. В удовлетворение такового прошения Губернское Правление 27 февраля за №1982 велело Минскому Земскому Суду произвести местное изследование и об оказавшемся донести Губернскому Правлению. Следствием чего Минский Земской Суд при рапорте от 30 мая за №4669 представляет учинённое приставом 1 стана розыскание о существовании имения Ольшево или Ольшан из коего значит, что околица Ольшаны состоящая ныне во владении шляхт разного названия прежде сего именовалось имением Олешево и состояло во владении рода Верниковских, Вержейских и прочих лиц. Определено. Так как из учинённого Минским Земским Судом розыскания видно, что имение Олешево бывшее во владении предков Верниковских существовало в Минском уезде и ныне существует под названием околица Ольшаны, то о сем Минское ДДС с препровождением в оное подлинного розыскания уведомил в дополнение сообщения от 23 октября 1846 года за №12790 посланного.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
В разное время владели имениями: Верки с крестьянами и Ольковщизна в Браславском пов., Oleszna в Минском пов. 
Вернікоўскія з Бічыкамi нідзе не перасякаліся.
Ніякага Тэадора ў дадзены перыяд часу (1773 г.) ў дадзеным радаводу Вернікоўскiх не існавала.
И могу Вас разочаровать по поводу маёнтка Алешава. НИАБ Ф.319 Оп.2 Дело 452, Лист 213, 213об, 214, 214об. М.В.Д. Минское Губернское правление №1716  от 6 июля 1847.

Вы мяне не разчаровываеце, не трэба тут паказваць свае нейкія эмоцыі. І не абавязкова змяшчаць палатно арыгінальнага канцэлярскага тэксту з справы ДДС, якая мае, як і ўсе іншыя, фальсіфікацыі. 
Артыкул аб Вернікоўскіх надрукаваны ў гербоўніку беларускай шляхты , том "В", Дз. Лісейчыкавым і Дз. Рыбчонкам, да якіх даверу больш, чым да губернскага праўлення, ці суду ў 1840-я гг. :)

1. "...звесткі, пададзеныя ў Мінскі ДДС у 1832 г. і пазней пра валоданне маёнткамі...пра атрыманне прывілею на пасаду падстолія лідскага (1730) абвяргаюцца наяўнымі дакументамі.."

2. Па-другое, Вы не можаце ведаць пра Бічыкаў і чытайце ўважліва напісанае. Не кажу пра "перасячэнне", кажу пра цалкам верагодную версію прамога паходжання Вернікоўскіх  з Станькава з замацаваннем прозвішча "Вернікоўскі" дзесьці на пачатку 18 ст.

3. Ізноў жа, чытайце ўважліва. Тэадор нарадзіўся толькі ў 1773 г. Вы таксама не можаце пра яго ведаць. Не ўсе павінны быць у вывадзе ддс, ці матэрыялах губернскага праўлення.

Наконт Тэадора Бічыка згадка цікавая. Невядома, з якой нагоды ён паказаны "Вернікоўскі або Бічык". І Вернікоўскія і Бічыкі- гістарычна жылі ў адных месцах. Хутчэй за ўсё, святары Вернікоўскія паходзяць з мястэчка Станькава. А пасля гэтага, не адмаўляецца іх паходжанне ад мясцовых мяшчан, хоць ад тых жа Бічыкаў. Прозвішча не сустракаецца ў інвентарах 17 ст. Значыць, або прыезджыя, або прозвішча замацавалася за карэннымі жыхарамі іншага прозвішча ў 18 ст., як і з некаторымі іншымі, як бачна з даследванняў. Калі яны сапраўды прыезджыя, трэба хоць які несумнеўна арыгінальны дакумент з 17 ст., які б не аспрэчваўся спецыялістамі. Патрэбны дакумент, які не мае адносін да вываду паходжання ў афіцыйнам справаводстве 19 ст., г.зн. дакумент цалкам незалежны, які не выкарыстоўвалі ў генеалагічных мэтах, пра які, нават Вернікоўскія 19 ст. і самі маглі не ведаць/не памятаць- з судоў ВКЛ, з метрыкі Літоўскай.. І ізноў пытанне, ці вядома гэтае прозвішча хоць у іншых паветах ВКЛ да 18 ст.?
« Последнее редактирование: 22 Июля 2021, 10:07:07 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Да агульнай інфармацыі. Літоўскі гістарычны архіў, ф. 27-6-7, Арк. 4 Інвентар вёскі Лапічы, 1734 г. (Асіповіцкага раёна):

Рыгор Вернікоўскі, 1/2 прыёмнай валокі.
In hoc signo vinces

Igormensk

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 38
Для Калечыц
Паважаны спадар Калечыц! Я не збіраюся з Вамі весці палеміку на дадзенай пляцоўцы, а толькі выкладаю канкрэтныя гістарычныя факты, зафіксаваныя ў канкрэтных дакументах. Калі амаль усе сьвятары Вернікоўская ў пачатку 18-га стагоддзя ў метрычных кнігах сваіх цэркваў акрамя духоўнага звання і ініцыялаў абавязкова паказвалі таксама i прыдомак "z Oleszna", значыць на тое былі важкія падставы.
У выніку дэталёвага вывучэння метрычных кніг, РС і іншых дакументаў высветлілася, што некаторыя прапанаваныя схемы асобных галінак Вернікоўскіх ў "Гербоўніку беларускай шляхты" том "В", не адпавядаюць рэчаіснасці. Так што цалкам давяраць працы паважаных спадароў Дз. Лісейчыкава і Дз. Рыбчонка, я мяркую не варта . Яны грунтаваліся на дакументах пададзеных у ДДС, якія часам разыходзіліся з рэальнасцю.
Да, и ещё. НИАБ Ф.319, оп.2, д.478, л.83. 21.12.1730 последовавшее, а 23.08.1732 в помянутом Суде явленное Письмо или Привилегия Короля Польского Августа 2-го Подстолию Лидскому Ивану из Олешна Верниковскому данная на имение Бутримовщизна с крестьянами в пожизненное владение.
Верниковский Корнелий [Korneliusz] Иванов кр. 13.09.1754г. Дворянского происхождения. Священник церкви в м.Самохваловичи Минского у. Минской губ. (30.01.1777-1802). Акты Виленской археографической комиссии, т.18, стр.582. 04.06.1776 представлен старостой речицким Альбрехтом Радзивилом. В оригинале презенты  Альбрехта Радзивила от 04.06.1776 назван Каролем. 30.01.1777 рукоположен митрополитом Фелицианом-Филипом Володковичем. Несвижский декан 08.02.1787-24.01.1799. Асессор Минской сурагационной духовной консистории 28.04.1798-24.01.1799. Минский декан (09.12.1799-1802). Зкзаменатор Минского деканата (1802). От князя Доминика и кн. Каролины, ур. Транцкевич, Радзивилов получил во владение землю в д.Чуриловичи Минского пов. (1779). Делал вывод дворянства в 1802. НИАБ Ф.319 Оп.2 Дело 452, Лист 9. Свидетельство Ипполиту Леоновичу Верниковскому в том, что Корнелий родился в 1754г. от законно венчанных родителей, священника Иоанна и Агафии Верниковских, и был крещён в Станьковской церкви Леонардом Верниковским.
НИАБ 333_9_9_л.127, 127об, 128. РС 08.1795. Село Морозовичы Минскаго у. с крестьянами состоящее под владением Подкоморыца Литовского Князя Доменика Геронимоваго сына Радивила принадлежало Ерею Павлу Михайловому Верниковскому.
НИАБ 333_9_211_л.2. 1811г. Название помещиков, их дворов и фольварков: 32. В Урочищу Задощеню пожизняго владельца Верниковского. Околичной шляхты душ - 1. Игнатий Ивана сын Верниковский 30.11.1811г. записан как пожизненный владелец, жительство имеющий в Урочищу Задощению, 54 года (НИАБ_333_9_211_л.70). По ревизии 09.07.1816г. записан в фольварку Задощеню, жительство имеющий на собственной земле. (НИАБ 333_9_75_л.2050об., 2051).
Церковь в м.Станьково - это только одна из многочисленных церквей, где служили дворянского происхождения священники Верниковские герба "Янина".
Церкви в которых служили священники Верниковские (названия церквей и уездов по состоянию на 1864 год) :
- Чиковская (от села Чики) Предтеченская Минского уезда;
- Села Засулья Предтеченская Минского уезда;
- Местечка Заславья Минского уезда;
- Села Киевца Косьмо-Демянская, после Св. Троицкая Минского уезда;
- Села Пятевщины Преображенская Минского уезда;
- Села Рудзицы Преображенская (прежде Успенская) Минского уезда;
- Местечка Самохвалович Св. Духовская Минского уезда;
- Местечка Соломеречья Покровская помонастырская Минского уезда;
- Роговская св. Георгиевская Минского уезда;
- Местечка Станькова св. Николаевская (прежде Петропавловская и Успенская) Минского уезда;
- Села Старого-Села Рождества-Богородичная Минского уезда;
- Рубежевичская Минского уезда;
- Села Денискович Петропавловская Слуцкого уезда;
- Села Вилейки Преображенская Борисовского уезда;
- в деревне Небышине Успенская Борисовского уезда;
- Села Оссов Покровская Борисовского уезда;
- Хотаевицкая Борисовского уезда;
- Села Поречья Рождества-Богородичная Бобруйского уезда;
- Села Языля Преображенская Бобруйского уезда;
- Села Дричина Иоанно-Богословская Игуменского уезда;
- Местечка Дудзич Покровская Игуменского уезда;
- Села Дукоры Петропавловская Игуменского уезда;
- Села Погорелого Покровская Игуменского уезда;
- Села Поречья Преображенская Игуменского уезда;
- Села Перетрутович Св. Троицкая Речицкаго уезда;
- Села Тешкова Рождества-Богородичная Речицкаго уезда и во многих других церквях.
 

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Прапаную сыходзіць з фактаў, аб'ектыўна:

1. У якіх царквах Вернікоўскія служылі ў 1864 г. нас у дадзенай сітуацыі не цікавіць. Мы кажам пра паходжанне роду ўвогуле. Першыя пакаленні- тры браты- дакладна жылі ў Станькава (пахаваныя на Станькаўскіх і койданаўскіх могілках).

2. У метрычных кнігах Станькаўскай уніяцкай царквы, захаваўшыхся з 1751 г. ў РДГА, у Пецярбургу, я не бачыў прыдомка "з Алешна" у Вернікоўскіх. Нават калі б ён у тыя часы і выкарыстоўваўся, гэта не шмат б чаго даказвала.

3. Канешне ж, артыкул сп. Лісейчыкава і Рыбчонка грунтаваўся на дакументах ДДС, але ж у тым та і сэнс, што артыкул зроблен крытычна. Наогул, менавіта з тома "В" у выданнях "Гербоўніку" нарэшце пачалі з'яўляцца звесткі аб сумнеўныя дакументах і фальсіфікацыях (у томе "Б" значна менш, у томе "А" амаль зусім няма). З таго мы бачым, што ізноў узгаданыя Вамі прывілеі са згадкай падстолія і маёнткаў - зфальсіфікаваныя.

4. Рукапалажэнні ў сан і карыстанне маёнткамі ад Радзівілаў сапраўды маюць месца быць, гэта 2 палова 18 ст. і нічога тут не перашкаджае, менавіта дзякуючы святарскай службе, Вернікоўскія і ўвайшлі ў дробнашляхецкае асяроддзе, чаму не. Дарэчы, і прозвішча, відавочна ўтворана ад мянушкі- "вернік"- верующий. Гэта ж падцьверджана і гістарычна, першыя пакаленні сапраўды з'яўляліся святарамі.

5. Мы ня ведаем ніводнай, наколькі я разумею, згадкі аб шляхцічах Вернікоўскіх ні ў адным ваяводстве ці павеце ВКЛ да 18 ст., асабліва па-за справамі з ДДС.

Гэта толькі факты, без позірку на мае, ці кагосьці ўласныя меркаванні. Канешне, прыведзенага вышэй прыклада з Бічыкам/Вернікоўскім недастаткова, каб упэўнена казаць пра іх адзінародства, але ж з вышэйпералічаных фактаў бачна, што Вернікоўскія на сярэдзіну 18 ст.= першыя згадкі былі ў Станькаве і наваколлі, былі святарамі, прозвішча мае карані ад слова "вернік", што суадносіцца з святарскай службай першых пакаленняў з генеалогіі, арыгінальных дакументаў да 18 ст. няма ці невядома аб іх існаванні, звесткі ў вывадзе зфальсіфікаваныя. На падставе ўсяго гэтага я лічу "працоўнай" гіпотэзай мясцовае, г.зн. "Станькаўскае" паходжанне першых Вернікоўскіх, відавочна ад мяшчан (як і іх кумы-  мясцовыя Пякарскія, паходзячыя ад Станькаўскіх святароў Пекарэвічаў, а тыя ад мясцовых мяшчан). Ну і тады ўжо не выключана і адзінародства з тымі самымі Бічыкамі, калі з'явіўся прэцэдэнт.
In hoc signo vinces

Igormensk

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 38
В НИАБе имеется оригинал презенты речицкого старосты Альбрехта Радзивила от 04.06.1776г. Верниковскому Корнелию Иванову, скреплённый печатью (Ф.319 Оп.2 Дело 452, Лист.3).
Дата 1864г. взята из Историко-статистического описания Минской епархии, САНКТПЕТЕРБУРГ 1864, для более точного описания названий церквей. Это не означает что Верниковские именно в 1864г. служили в вышеперечисленных церквях.
У родоначальника Севестияна-Фомы Верниковского из "Гербоўніка беларускай шляхты , том "В" было как минимум четыре сына: Иван, Михаил, Фома и Леонард-Мартин. Ещё один возможный сын Юсыф (30.08.1795г. Несвижского у. села Засула Греко Униацкаго Католическаго Исповедания Церкви начальствующы ерей Стефан Юзыфов Верниковски 67 лет. Находится при дяди, обучается грамоте внук Флорыан Базылего Верниковски 15 лет [правнук Севестияна-Фомы]), (Гарутишская ц. 24.04.1763г. Кум Иосиф Верниковский). Возможная дочь Севестияна-Фомы - Мариана в 1729г. замужем за Владиславом Руданским, прихожане Смиловицкой ц. Возможные братья Севестияна-Фомы: Андрей с Олешна Верниковский (Священник ц. в д. Осока Минского пов. 31.07.1748г.) и Теофил Венедикт с Олешна Верниковский (писарь Минского городского магистрата в 1745 году).

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072
Шаноўны Igormensk,

я не спрачаюся, я ўжо прывёў грунтоўныя, мяркую, довады наконт паходжання Вернікоўскіх.

Ніводнага адказу на мае аб'ектыўныя пытанні я пакуль не атрымаў. Пра прэзенты, наданні, дакументы тым больш ад Радзівілаў, за другую палову 18 ст. я ўжо казаў. Калі мяшчане сталі святарамі на пачатку 18 ст., цалкам верагодна, што іх нашчадкі ўжо ў наступным пакаленні "нефармальна" уваходзілі ў мясцовае шляхецкае асяроддзе, атрымлівалі лісты ад магната, маглі служыць дзесьці ў магістраце, пісаліся ў метрычных кнігах J/asny/P/an/, а тым больш унасіліся ў шляхецкія рэвізскія казкі ў 1795 г. і нават валодалі часам сялянамі. Калі Вы зацікаўлены ў сапраўднай гісторыі роду, уважліва прачытайце тое, што я напісаў і паспрабуйце адказаць сабе на гэтыя пытанні. Хто былі Вернікоўскія да часоў святарскай службы, да пачатку 18 ст.- невядома. Ну і, канешне, дзякуючы гэтай святарскай службе і, магчыма, службе Радзівілам, яны на працягу 18 стагоддзя сталі паважаным людзьмі, а ў часы Расійскай імперыі здолелі стаць дваранамі.
In hoc signo vinces

Igormensk

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 38
Севестиян-Фома Верниковский представлен Минским монастырем францисканцев. Рукоположен и поставлен пинско-туровским епископом П.-П.Кульчицким до 06.1716.
Андрей Верниковский рукоположен православным могилевским епископом С. Палховским в 1701г. Священник православной церкви в д.Осока Минского пов. (1701-1702). Высказап послушание униатскому митрополиту Л.Заленскому в соборе д.Рута Новогрудского пов. в 1702. Рукоположен названным митрополитом.
Это говорит о том, что уже в конце 17-го, начале 18-го веков они носили фамилию Верниковский.
Собрание имен шляхты Польши и ВКЛ, с описанием гербов. Люблин, 1805 г.: Wiernek herbu Janina; Wiernkowski Nobil▷ praec: feart: w Konst: Litewskiey Roku 1773 fol6 44.
Kasper Niesiecki, Herbarz Polski,
wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1845.
Список родов, внесенных в гербовник
Wiernek herbu Janina (t. 9 s. 308), Wiernek herbu Janina w Podgorzu, i w Krakowskiem województwie.
Wiernkowski (t. 11 s. 475),  Wiernkowski. Nobilit. praec. scart. w Konst. Litewskiej roku 1773. fol. 44. - Małachowski.                                                                                                                              Wernikowski. Nobilit. non praec. scart. w Kons. r. 1768. – Małachowski, (t. 11 s. 473).
Boniecki A. Herbarz Polski. - T. 1-16. - Warszawa, 1899-1913.
Wiernek - a: 1, b: 5
Wiernek (przez) - b: 1
Wiernikowski - b: 1
Книга Дунина-Борковского "Rodziny szlacheckie polskie".(Львов,1887г). Wernikowski h.Lagoda Tomasz nob.non.pr.sc.1768 (Con. 7 F.802) nob.pruska 9 maja 1784г.
"Der polnische Adel und die demselben hinzugetretenen andersländischen" (Польское дворянство и другие вещи, добавленные к нему) 1900 года издания. Автор - Emilian von Źernicki-Szeliga.
Wernikowski герба Лагода - Померания, Пруссия. Ветвь рода Werneck в 1784 году получили признание в прусском дворянском достоинстве.
Это может говорить о том, что изначально фамилия была допустим Wiernek или Wiernkowski, и со временем на территории ВКЛ трансформировалась в Wiernikowski.


 

Ўладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта

  • Администратор
  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 2052
    • Згуртаваньне Беларускай Шляхты
Это может говорить о том, что изначально фамилия была допустим Wiernek или Wiernkowski, и со временем на территории ВКЛ трансформировалась в Wiernikowski.
Надзвычай мала верагодна.
Просьба не пісаць e-mail’ы і ў асабістыя звычайныя пытаньні, для гэтага існуе Форум. Пэрсанальна — толькі камэрцыйныя запыты. Дорага. / Просьба не писать e-mail’ы и в личные обычные вопросы, для этого существует Форум. Персонально — только коммерческие запросы. Дорого.

Калечыц

  • Ветеран
  • *****
  • Сообщений: 1072

Wiernek herbu Janina (t. 9 s. 308), Wiernek herbu Janina w Podgorzu, i w Krakowskiem województwie.
Wiernkowski (t. 11 s. 475),  Wiernkowski. Nobilit. praec. scart. w Konst. Litewskiej roku 1773. fol. 44. - Małachowski.                                                                                                                              Wernikowski. Nobilit. non praec. scart. w Kons. r. 1768. – Małachowski, (t. 11 s. 473).

Вось і зразумела, адкуль герб узнік падчас вываду 🙂

І яшчэ дзьве набілітацыі 1768 і 1773 г., розных паводле паходжання, зразумела, людзей.

Прозвішча, усё ж такі, здаецца, нагадвае і мае г.зв. "семінарыстскае" паходжанне (гл. семінарыстскія прозвішчы).
« Последнее редактирование: 22 Июля 2021, 20:32:48 от Калечыц »
In hoc signo vinces

Igormensk

  • Новичок
  • *
  • Сообщений: 38
Может кто в курсе, откуда появились Верниковские в местечке Слободзким Ошмянского пов.?
Слободзкая церковь
12.10.1819 в д.Слободзе Брак: Антоний Верниковский и Марианна Родзевичовна Стану Шляхецкого. Свид: Антоний Родзевич, Ержи Родзевич. Х: Герард Лабановский Пр. LVIA 604_50_69_л.21 об.
13/16.01.1821 в мястечку Слободзким Родился Гилярий Род: JP Антоний Верниковский, JP Мариана Родзевичовна Стану Шляхецкого. Воспр: JP Антоний Томашевич з JP Катаржина Родзевичовна. Х: Альберт Лакутович. LVIA 604_50_14-76_л.49.
31.05/03.06.1823 в мястечку Слободзе Брак: JP Михал Верниковский и JP Марианна Родзевичовна Стану Шляхецкого.  Свид: JP Антоний Родзевич з JP Леонард Дроздовский. Х: Юзеф Урбанович. LVIA 604_50_80-82_л.50 об.