Магчыма, мяне "заблыталi" супрацоунiкi аддзела рэдкай кнiги. На мой запыт я атрымау адказ, што есць усе 10 тамоу К. Нясецкага. А па гербоунiку С. Урускага, мауляу, на тыя лiтары, што мяне цiкавяць, тамоу няма. Банецкага - таксама асобныя тамы (адным з iх я карыстауся раней праз агульны каталог бiблiятэкi, гэта быу нават не том, а асобны сшытак тома у пераплеце). У агульным каталозе Нацыянальнай бiблiятэки яшчэ да пераезду у новы будынак я легка знайшоу Нясецкага i Банецкага, але не Урускага. Нават здзiвiуся Вашай iнфармацыi, што хоць паасобныя тамы усе ж есць. Прыйдзецца пад'ехаць i разабрацца на месцы, а не выпытваць па тэлефоне... Усе роуна - яшчэ раз дзякую за карысныя парады.