У інвентары Койданава 1695 г. зямянін Крыштаф Каспаровіч у Коне Стахоўскім у Заберажжы. Мяркую, прадстаўнікі мясцовай галіны верагодна перасяліліся на пач. XVIII ст. у м. Дабрынёва Касцюшкевіча, пасля дэ Раэса. Так бачна, што, акрамя Калечыцаў з Петкевічаў (а сваякі таксама ў Ледніках і Канавалавічах), там сустракаюцца жыхары, чыі прозвішчы фігуравалі раней у суседніх засценках: Каспяровіч (Заберажжа, Дабрынёва), Доўнары (Хомічы, Заберажжа, Дабрынёва), Юшкевічы (Леднікі, Дабрынёва), Міхалоўскія (Петкевічы, Заберажжа, Карэмдзянка, Дабрынёва), Перапечы (Койданава, Хомічы, Дабрынёва), Манькоўскія (Цяўлава, Леднікі, Канавалавічы, Дабрынёва).