Гэткая кніга адна, напісаў яе адзін шляхціч Валер’ян Неканда-Трэпка. Езьдзіў па Рэчы Паспалітай і зьбіраў розныя плёткі, часам праўдзівыя, часам прыдуманыя ці наўмысныя абгаворы людзей. І сам з гэтага трохі жыў.
Было 2 выданьня. Першае, 1963-га году, лепшае, з добрымі камэнтарамі, у 2-х тамох. Ёсьць у Акадэмічнай бібліятэцы. Ці ёсьць у Нацыянальнай не правяраў. Таксама ня ведаю, ці ёсьць другое выданьне ў нашых бібліятэках. Я колькі год таму купляў у Польшчы за малыя грошы. Казалі, што доўга прадавалася. Выданьне мае меньшыя і больш спрошчаныя камэнтары.
Амаль уся інфармацыя пра Карону, зьвестак з ВКЛ мала.
Nekanda Trepka W. Liber generationis plebeanorum ("Liber chamorum"). Cz. 1–2. Wrocław, 1963.
Nekanda Trepka W. Liber generationis plebeanorum ("Liber chamorum"). Wrocław–Warszawa–Kraków, 1995. 533 s.