Канстанцін Пятровіч Манкевіч
* 1831
Штабс-капітан.
х1 Рэгіна Міхайлаўна Лёрэнцэвіч, * 1830, † 1858
├─>Станіслаў
│ * 1858
х2 Вікторыя Карлаўна/Карпаўна Тышкевіч
├─>Вацлаў
│ * фальв. Рэйнполе 1863.09.14
└─>Казімір
* фальв. Камарычы 1865.10.26
Канстанцін Пятровіч Манкевіч, а потым ягоная сям’я, валодалі маёнткам Рэінполь / Рэйнполь / Рэгэнполь (Быхаўскі павет Магілёўскай губ.).
Нашчадкі Казімера жылі ў Польшчы, зьвярталіся да мяне ў 2008, плянавалі замовіць генеалягічныя пошукі, але нешта не атрымалася. Калі трэба кантакты, напішыце мне асабісты ліст, я дам e-mail.
===
У будучым, калі ласка, не пішыце адрывачныя зьвесткі, а падрабязна і ўсё, што ведаеце. Каб у мяне не было некаторых выпісак па роду Манкевічаў, я, проста, ня стаў бы нічога правяраць. Калі вы хочаце атрымаць інфармацыю — трэба спачатку даць максымальную зыходную.
P. S. 2012.05.10.
Маёнтак Элеанполь знаходзіўся ў Бабруйскім пав. Менскай губ. і належаў бацьку Вікторыі Тышкевіч — Каралю, а потым — брату Баляславу Карлавічу Тышкевічу.