ЗГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ШЛЯХТЫ

ASSOCIATION OF THE BELARUSIAN NOBILITY

СОБРАНИЕ БЕЛОРУССКОЙ ШЛЯХТЫ


Правілы форумаў (па-беларуску)Правила форумов (по-русски)

Бел.: Калі вы ўводзіце свой лагін і пароль, часта здараецца, што вас не пускае і піша пра памылку. Пры гэтым адкрываецца старонка для ўвахода на форум. Ваш лагін ужо запомніўся. Набярыце яшчэ раз пароль і націскайце "ўвайсьці". Павінна спрацаваць.

Рус.: Когда вы вводите свой логин и пароль, часто случается, что вас не пускает и пишет об ошибке. При этом открывается страница для входа на форум. Ваш логин уже запомнился. Наберите пароль ещё раз и нажимайте "войти". Должно сработать.

Автор Тема: Манкевіч / Mankievič / Monkiewicz / Манкевич, Монкевич  (Прочитано 31784 раз)

0 Пользователей и 1 Гость просматривают эту тему.

Васіль Манкевіч

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 50
Занимаясь своими Корзунами, жившими в Гомельском уезде (околица Фащевка, Чебатовичская вол.) по крайней мере с 1880-х годов, встретила в метрических книгах Гомельского костела записи о Монкевичах, породнившихся с Корзунами.

Иосиф Монкевич, дворянин
Х Элеонора (Леонора) Корзун, дворянка
-----Иван Монкевич (1845-), д. Николаевка

Пра Івана (Яна) чытайце главу Першы перакладчык Крылова // Смак Беларушчыны / Генадзь Кісялёў — Лімарыус, 2013. — С. 232—237. — ISBN 978-985-6968-31-3. Ян быў аўтарам, перакладчыкам, працаваў у Вільне, быў удзельнікам паўстання 1863-1865, высланы ў Сібір. Яго фота ёсць у кнізе Партрэты Паўстаньня 1863—1865 / 2019
Манкевічы (Бабруйскі павет)

Елена Говор

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 67
Паважаныя спадары з роду Манкевічаў, у мяне з'явіліся цікавыя знаходкі.
Перш за ўсё хачу ўдакладніць, што Оттон, аб якім я пісала ў папярэднім пасце, нарадзіўся не ў 1847, а ў 1846 годзе.

Па спісах прыхаджан Гомельскага касцёла (дзякуй спадар Уладзіслаў), удалося высветліць, што да 1846 года сям'я маіх Корзунаў жыла ў Бервенаўцы (Бервёновка) Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета. Побач з імі запісана Праскоўя Менкевічава (25 гадоў у спісе 1846 г.)

У 1870-х гадах мае Корзуны перасяліліся ў суседнюю Фашчаўку. У іх сям'і значыцца нейкая Клара Корзун (30 гадоў у 1877 годзе). У спісе 1896 года з'яўляецца несумненна яна ж як Клара Корзун з Манкевічаў (55 гадоў у 1896 г.), магчыма з запісам, што яна прыняла праваслаўе ("в пр.").
Калі яна жыла з сям'ёй нашых Корзунаў (іншых у гэтых паселішчах не было), то можна выказаць здагадку, што яе муж быў сынам самага далёкага вядомага роданачальніка нашых Корзунаў Осіпа, які нарадзіўся ў канцы 18 стагоддзя. Напрыклад Вікенція Асіповіча (Викентия Осиповича/Иосифовича) Корзуна 1837 г.н.
Паглядзіце, калі ласка, ці не ўпішацца гэтая Клара ў вашыя дрэвы?

Васіль Манкевіч

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 50
Re: Манкевіч / Mankievič / Monkiewicz / Манкевич, Монкевич
« Ответ #77 : 09 Октября 2023, 15:01:52 »
Запрашаю далучыцца да праэкту вывучэння ДНК Манкевічаў: https://www.familytreedna.com/groups/monkiewicz-mankevichgenealogy

Пішыце калі ласка таксама калі ёсць досвед кіравання такімі праэктамі!
Манкевічы (Бабруйскі павет)

Елена Говор

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 67
Re: Манкевіч / Mankievič / Monkiewicz / Манкевич, Монкевич
« Ответ #78 : 25 Апреля 2024, 05:13:18 »
Иосиф Монкевич, дворянин
Х Элеонора (Леонора) Корзун, дворянка
-----Иван Монкевич (1845-), д. Николаевка
-----Оттон Монкевич (1846-), Николаевка
-----Адольф Монкевич (1849-), мыза Карпиловка
У метрычных кнігах Гомельскага касцёла знайшла запіс аб смерці Іосіфа Манкевіча ў 1849 годзе ў Карпілаўцы. Яму было 62, г.зн. нарадзіўся каля 1787 г. Бацькі Васіль Манкевіч і Фекла Хадкевіч. Аб тым, што ў яго засталася жонка не пазначана, г.зн. можна меркаваць, што яна памерла, хаця запісу пра яе смерць няма. Указана таксама, што засталося двое сыноў - Іван і Адольф, г.зн., што Атон таксама памёр.
Як жа гэтыя бедныя дзеці выраслі без бацькоў?

Paval

  • Участник
  • ***
  • Сообщений: 104
Re: Манкевіч / Mankievič / Monkiewicz / Манкевич, Монкевич
« Ответ #79 : 25 Апреля 2024, 14:10:49 »
Цитировать
Аб тым, што ў яго засталася жонка не пазначана, г.зн. можна меркаваць, што яна памерла, хаця запісу пра яе смерць няма.

Элеанора па маіх дадзеных была жыва і памерла толькі 02.01.1857 у Рагачове.

Падкажыце калі ласка дакладную дату сьмерці яе мужа ў 1849 годзе.
(таксама ўдакладеньне, па іншых дадзеных імя маці яго не Фекла, а Кацярына Хадкевіч)

Елена Говор

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 67

Васіль Манкевіч

  • Пользователь
  • **
  • Сообщений: 50
Re: Манкевіч / Mankievič / Monkiewicz / Манкевич, Монкевич
« Ответ #81 : 26 Сентября 2024, 12:04:09 »
З’явілася магчымасць бясплатна зрабіць ДНК-тэст для пошуку продкаў і сваякоў. Гэты праект дасць нам шанец глыбей і больш дакладна вывучыць гісторыю і радавод галіны Манкевічаў з Шацілак (Светлагорск). Старонка праэкту: https://www.familytreedna.com/groups/monkiewicz-mankevichgenealogy

Мы шукаем людзей, якія адпавядаюць наступным крытэрам:
  • Вы або вашы продкі родам з Шацілак (Светлагорск).
  • Маеце звесткі пра продкаў да Другой сусветнай вайны (для далучэння да агульнага радавода).
  • Для правядзення тэсту патрэбны мужчына (тэст будзе па Y-храмасоме). Гэта можа быць ваш бацька, дзядуля ці іншы мужчына з вашай сям’і.

Што дае тэставанне Y-храмасомы?
  • Глыбокая гісторыя роду: Y-DNA перадаецца выключна па мужчынскай лініі, таму гэты тэст дазваляе адсачыць вашых мужчынскіх продкаў на многія пакаленні назад.
  • Пошук сваякоў: Вы зможаце знайсці сучасных сваякоў, якія таксама прайшлі гэты тэст, нават калі сувязь была страчана шмат пакаленняў таму.
  • Паходжанне: Тэст пакажа гаплагрупу — генетычную групу, якая адлюстроўвае геаграфічнае і этнічнае паходжанне вашых продкаў па мужчынскай лініі.
  • Узбагачэнне радаводу: Гэты тэст дапаможа дакладней вызначыць радзіны сувязі і дапаможа стварыць больш поўную карціну гісторыі вашай сям'і.
Удзел у гэтым даследаванні не толькі дапаможа вывучыць гісторыю вашага роду, але і аб'яднаць вас з іншымі магчымымі сваякамі. Калі ласка, пішыце тут або ў прыватныя паведамленні — з радасцю адкажу на любыя пытанні!
Манкевічы (Бабруйскі павет)