Дзякуй. Яшчэ такое пытаньне: наколькі варта рабіць іншыя аналізы пасьля аналізу 67-і маркераў Y-ДНК?
У вашым выпадку, каб дакладна ўпэўніцца, трэба замовіць SNP L365 (наяўнасьц у вас гэтага сьніпу прадказана матэматычна). Гэта пацьвердзіць вашае месца на дрэве гаплагрупы. У вашай галінцы сьніпаў ніжэй L365 адшуканы ўжо адзін сніп (F2686), але яго замовіць яшчэ нельга.
Мне здаецца, больш мэтазгодным дачакацца, калі новаадшуканы сьніп будзе дасяжны для замоў і аплаціць яго, раптам, ён будзе і ў вас. У гэтым выпадку аўтаматычна пацьвердзіцца і вышэйразьмешчаны сьніп L365. Калі-ж новы сьніп F2686 у вас будзе адсутнічаць, дык трэба ўсё-роўна замаўляць L365. Вырашайце самі, ці трэба замаўляць, ці вам дастаткова матэматычнага прагназаваньня наяўнасьці ў вас сьніпа L365.
Замова сьніпа:
"Order an Upgrade" -> Advanced Tests -> Test type: SNP -> Find: L365
Павялічэньне вынікаў аналізу з 67 да 111 локусаў дае значна лепшае разьмяшчэньне на галінцы дрэва вашай гаплагрупы, больш дакладную пазыцыю.