Шукаю зьвесткі пра продкаў Канстанціна Тоўсьціка, які нарадзіўся прыкладна ў 1905 годзе. Жыў у вёсцы Раванічы Чэрвенскага раёну, што па суседзтве зь Белічанамі http://clip2net.com/s/1bTnH Бацькі - Віктар і Кацярына Тоўсьцікі. Жонка - Аміля.
На жаль, у Белічанах было два Віктара.
Віктар, * 1865.08.10, с. Ксаверыя Марцінавіча Ґ.-Т. (* 1838) і Елізаветы Іванаўны (* 1838). Яны праваслаўныя.
Віктар, * 1871, с. Сьцяпана Марцінавіча Ґ.-Т. (* 1841) і Елізаветы Сьцяпанаўны (* 1845).
Яны католікі.
Трэба быць асьцярожным у спалучэньні. Абавязкова праглядзець сьпісы шляхты Ігуменскага пав. пач. 20 ст. і родавую справу, каб не было памылак. Бо, напрыклад, былому нам. міністра культуры В. К. Ґедройцу радавод у архіве зрабілі памылковы, падключылі не да таго чалавека (было два Ксаверыя, прыпісалі да праваслаўнага Ксаверыя, а трэба было да каталіцкага).
І, канечне, трэба яшчэ высьветліць дакладна, ці належыць згаданы Тоўсьцік да шляхецкага роду.