Спадар Вішнеўскі!
Працуючы у лютым над вашым запытам немала паламаў галаву адносна таго, дзе ж былі гэтыя Чарніцы, што ў розных дакументах адной і той жа справы фігуруюць як Чарнанава і Чарняўка. Магчыма, гэта адзін і той жа населены пункт з трыма варыянтамі назоваў. Вёска Чарняўка ў Барысаўскім р-не ёсць і цяпер. Не так далёка ад яе ёсць паселішча Чарневічы. Тое, што вашы продкі паходзяць з гэтай мясцовасці можа пацвярджацца тым ускосным фактам, што ў адным месцы радаводнай справы (ф.319, воп.2, спр.1600) праходзіць суседні н.п. Аздзяцічы, дзе ў мясцовым касцёле быў хрышчаны некаторыя з вашых продкаў (на жаль яго метрычных і спавядальных кніг не захавалася наогул).