Яцкевіч Дзьмітры Сьцяпанавіч (* 1896, хут. Беразоўка / Плешчаніцкі р-н Менскай акругі), беларус, аднасобнік, арыштаваны ў 1932, антысавецкая агітацыя — 3 гады папраўча-працоўных лягероў. Ягоная справа павінна быць у Менску ў КДБ.
Як цікава Яцкевіч Дзьмітры Сьцяпанавич гэта родны брат маёй бабулі. Дакладны год нараджэння яго не ведаем (лічым, што прыблізна 1890), а вось месца нараджэння і поўнае імя супадае з вашай інфарвацыяй. Нічога пра яго судзімасць не ведалі. Але ў лагерах ён не згінуў. Мы заўсёды лічылі, што пераехаў ён у Клімавічы разам з сястрою у 1932 годзе.
Ва ўсякім разе ўжо ў 30-я гады ён жыў у Клімавічах,была ў яго жонка, Міцкевіч Марыя Міхайлаўна, быў ў яго сын і дачка,на клімавіцкіх могілках ён і пахаваны. Магчыма мой дзед Іван і пераехаў у Клімавічы, каб выратаваць сваю жонку і дзяцей. Як ніяк яго жонка -- родная сястра антысавецкага агітатара. Вялікі дзякуй, буду капаць гэтую справу.
Дзякуй і за удакладненне пра вёску Хоценава.
Я ведаў, што яна знаходзілася ў Юраўскім с/с Смалявіцкага р-ну ў 1961 годзе, а вось пра 1937 сумняваўся.