Паважаны спадар Ўладзіслаў!Мая маці-Панятоўская Марыя роду Панятоўскіх гербу Цяля,радзіна якіх асела ў Мсціслаўскім ваяводзтве ў пачатку 17-стагодзя,атрымаўшы маёнтак Ворахава за ваенныя паслугі.Маці мая паходжаннем з вёскі Суцін Пухавічскага р-ну Мінскай в-ці,якую ў 1700 годзе набыў Стэфан Панятоўскі стражны мсціслаўскі.Некалькі год я працаваў у гістарычным архіве з справамі Мсціслаўскага гродскага суда 1684-1705 гадоў і кніг запісаў Сарафінскага касцёлу,дзякуючы чаму зрабіў амаль што поўны радавод па маёй матуле.Але ёсць кніга Marcina Matuszewicza''Diariusz zycia mego 1714-1764 r.''t.1-2,перавыдадзены ў Варшаве ў 1986 годзе,у якой згадваецца мая радзіна Панятоускіх.У акадэмічнай бібліатэцы ёсць толькі 3-том,выдадзены ў 19-стагодзі ў чатырох тамах.Калі гэта магчыма, парайце калі ласка, дзе гэтую кнігу,канкрэтна 1-том можна набыць ці пачытаць.Зрэдку гэтая кніга з'яўляецца ў Варшаўскім антыкварыяце,але даволі складана яе там злавіць.Дзякуй.З павагай Віктар Крэс.