Ёсіп (Осіп, Ёсіф, Иосиф) Гедрановіч, (год нараджэння прыкладна 1900 +/- 2), які з в. Чарнагубава (так мяркую, бо там жылі яго сваякі) прыйшоў у прымы ў в. Карысць Старобінскага (цяпер Салігорскі) раёну Менскай вобласці да
Мані (Марыі) Вінцэсеўны (Викентьевны) Беразоўскай, (год нараджэння прыкладна 1900 +/- 2), што была дачкой Вінцэся (Викентия) Беразоўскага (нар. 1870 +/- 5 год) і Юлі Беразоўскай (дзявочая фамілія мне дакладна невядома, але вельмі верагодна што Каржанеўская), прыкладна 1877 года нар.
Вінцэсь і Юля Беразоўскія купілі зямлю разам з іншай шляхтай у пана з в. Мяцявічы недзе пасля 1905 году і пабудаваліся ў новай вёсцы, якая атрымала назву Карысць. Карысць мяжуе з вёскамі Старыя Цярушкі, Зажэвічы, Цясоў. в. Карысць знаходзіцца ў 5 км ад м. Пагост і 7 км ад в. Мяцявічы Старобінскага (цяпер Салігорскага) р-ну.
У Вінцэся і Юлі Беразоўскіх нарадзіліся тры дачкі: Маня (Марыя), Галена і Аміля. Вінцэсь двойчы ездзіў на заробкі ў Амерыку, памер і пахаваны ў Мяцявічах. Магіла невядома.
Юля памерла у 1964 годзе у Карысці, пахавана на Карысцкіх могілках. На магіле помнік ад родных.
Маня выйшла замуж за Ёсіфа (Осіп, Ёсіп, Иосиф) Гедріновіча (Гідрановіча). У іх нарадзіліся
Браніслава, 1925 году нар.,
Станіслаў 1927, году нар.,
Ян 1930 году нар.,
Уладзімір, Віталь Гідрановічы 1935 г.нар.
http://www.bf.vsu.by/Hidronovich.jpg У 1938 годзе Маня і Ёсіф Гедрановічы (Гідрановічы) былі арыштаваныя НКВД. Ёсіфа амаль адразу застрэлілі ў падвале НКВД у Слуцку. Месца пахавання невядома.
Маня правяла ў лагерах Караганды і Краснаярскага краю спачатку 10 год па абвінавачванню у контр-рэвалюцыйнай дзейнасці. Вярнулася у Карысць у 1948 годзе. Праз некалькі месяцаў зноў была арыштавана і зноў атрымала 10 год зняволяння. Вярнулася у Карысць у 1957 ці 58 годзе. Памерла ў .... годзе. Пахавана на Карысцкіх могілках. На магіле помнік ад родных.
Браніслава Ёсіфаўна Гідрановіч вучылася ў Слуцкім настаўніцкім вучылішчы, у якое паступіла і закончыла пасля вайны. Працавала ў в. Струга Столінскага р-ну Брэсцкай вобл., у в. Качава Старобінскага р-ну, у в. Карысць настаўніцай пачатковых класаў. Памерла ва ўзросце 44 гады ў снежні 1969 года. Пахавана на могілках у в. Карысць. На магіле помнік ад родных.
У 1951 годзе 10 красавіка ў Браніславы Ёсіфаўны нарадзіўся сын
Віталь Аляксандравіч Гідрановіч (Гидронович).
В.А. Гідрановіч вучыўся ў Віцебскім педагагічным інстытуце на фізічным факультэце з 1968 па 1972 год. У 1971 годзе, 18 чэрвеня, ажаніўся на
Герцык Тамары Уладзіміраўне, што дачка Герцыкаў Уладзіміра і Ніны з м. Вула (Улла) Бешанковіцкага р-ну Віцебскай вобл.
В.А. Гідрановіч вучыўся у Маскве ў аспірантуры НІІ СіМО АПН СССР, у 1987 годзе абараніў дысертацыю кандыдата педагагічных навук. З 1974 года працаваў у Наваполацкім палітэхнічным інстытуце асістэнтам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам. У 1990 годзе абіраўся дэпутатам Наваполацкага гарсавета, дэпутатам Віцебскага аблсавета. З 1992 па люты 1993 года быў членам Наваполацкага выканкама. З 1993 года працуе дырэктарам прыватнага прадпрыемства, заснавальнікам якога з'яўляецца.
У Тамары і Віталя Гідрановічаў нарадзіліся сыны -
Андрэй, 1972 года нараджэння, і
Александр, 1980 года нараджэння. Андрэй закончыў у 1995 годзе Віцебскі мэдінстытут, Александр закончыў Полацкі ўніверсітэт па спецыяльнасці "настаўнік ангельскай і нямецкай мовы" у 2003 годзе.
Гідрановіч Андрэй Вітальевіч у 2000 г ажаніўся з Прылуцкай Еленай. У іх нарадзіліся Ян-Станіслаў у 2002 годзе і Багдан-Браніслаў у 2004 годзе. Жыве ў Менску.
Гідрановіч Александр Вітальевіч не жанаты. Жыве ў Наваполацку.
Станіслаў Ёсіфавіч Гідрановіч, 1927, году нар., быў прызваны на службу на флот у 1944 годзе. Служыў 7 год. У ваенных дзеяннях удзел не прыймаў. Усё жыцце працаваў у калгасе "Трэці рашаючы" Старобінскага (Салігорскага) р-ну. Мае узрост 80 год. Жыве у Карысці.
Пасля вяртання з флоту пабудаваў прыкладна ў 1955 годзе новую хату для бабці Юлі Беразоўскай, а потым як жаніўся на Жэні - то цагляны дом у Карысці для сваёй сям'і.
Мае ад Жэні прыёмнага сына Уладзіміра Гідрановіча і дачку Тамару Станіславаўну. Уладзімір вывучыўся ў Наваполацкім палітэхнічным інстытуце на інжэнера па водазабяспячэнні і каналізацыі. Працуе у Салігорску начальнікам будаўнічага прадпрыемства.
Ян Ёсіфавіч Гедрановіч (менавіта так запісана ў старым пашпарце), 1930 году нар., пасля вяртання старэйшага брата Станіслава з флоту, быў прызваны на срочную службу. Пасля дэмабілізацыі працаваў шафёрам у калгасе "Трэці рашаючы", потым у Салігорскім аўтапарку, потым пажарнікам у Салігорску.
У 1960 годзе ажаніўся на
Понтус Марыі. Ад Марыі мае двух сыноў: Александра, 1961 года нар., і Віктара.
Александр вывучыўся ў Магілёўскім тэхналагічным інстытуце. Працаваў у г. Вецебску ў Акцябрскім аддзеле МУС, потым галоўным інжэнерам, потым да гэтага часу - дырэктарам кандытарскага камбіната "Віцьба".
Мае двух сыноў -
Аляксея і Яна - ад першай жонкі Ірыны.
Віктар вывучыўся ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце на ветэрынарнага ўрача.
....................................................................................
Галена Беразоўская выйшла замуж за
Пархімовіча. Яны жылі ў в. Баравуха каля м.Вясея ў Слуцкім р-не. Дзяцей у іх не было. Галена, пасля таго як сястру Маню з яе мужам Ёсіфам арыштавалі, ўзяла ў маці Юлі на выхаванне пляменніка Ўладзіміра.
Аміля Беразоўская выйшла замуж за Антося Астрэйку. Яны жылі у в. Рэдкавічы Любаньскага р-ну. У іх была дочка Ядвіся і сын Станіслаў.
Аміля і Антось былі арыштаваныя НКВД і многія гады былі у турмах і лагерах ГУЛАГа. Іх дочку Ядвісю і сына Станіслава выхоўвала Юля Беразоўская.
Іншая інфармацыя пра Вінцэся і Юлю Беразоўскіх, а таксама пра лёс их дочак Маню (Марыю), Галену і Амілю дадзена на старонцы
http://www.nobility.by/forum/index.php?topic=112.msg4668#msg4668 У в. Карысць таксама купіў не надта многа зямлі брат Юлі Беразоўскай (Каржанеўскай) Каржанеўскі. Сяліба Каржанеўскага знаходзілася ў Карысці праз вуліцу ад сялібы Ёсіпа і Юлі Беразоўскіх. Дакладна вядома, што Каржанеўскі быў бедным адносна Ёсіпа і Юлі Беразоўскіх і яго наймалі на сезонныя працы Беразоўскія.
У в. Карысць таксама жыла Каржанеўская, якая мела нейкае дачыненьне да Юлі Беразоўскай (Каржанеўскай) і яе брата Каржанеўскага.