Спадар Уладзіслаў,
шукаю матэрыялы пра Ігнацы Яцкоўскага. Ён нарадзіўся ў 1795 г. у фальварку (?) Краснае Сяло (здаецца, ля Цырына) на Наваградчыне, вучыўся ў Наваградку ў дамініканаў, працаваў як адвакат, удзельнічаў у паўстанні 1830-1831 гг., эміграваў, вярнуўся ў 1857 г., жыў у фальварку Кулік ля Ведзьмы (гміна Чэрніхаў), памёр у Наваградку ў 1873 г.
Меў сястру - Вераніку Беранкоўскую.
Яго сваяк Уладзімір Мацкевіч напрыканцы ХІХ ст. жыў у фальварку Вакштаўляны (ля Гарадзішча).
Ці падкажаце, дзе знайсці матэрыялы пра яго род?
Дзякую.