Кн. Юзаф (* …, † 1802/1808), шамбялян Двара Рэчы Паспалітай ( зг. 1788, 1792) і Дамінік (* …, † 1800/), паручык войскаў ВКЛ (?) — сыны кн. Антонія (* 1719, † 1765/6), ротмістра Менскага (зг. 1764, 1765), гараднічага Менскага (з 1765.03.27) і Брыґіды Быкоўскай.
Крыштаф Ярашавіч (* …, † 1632/3) х княжна Гэлена Андрэяўна Сангушка-Ковельская —> Тамаш (* …, † пр. 1675) х Гальшка Кішка —> Януш (* …, † 1700) х Леанора Міхневіч —> Дамінік (* 1688, † 1751) х1 Гэлена Ільліч —> Антоні (* 1719, † … 1765/6).
Дзесьці на пач. 19 ст. кн. Жыжэмскія страцілі згаданыя маёнткі, нешта прадалі, нешта ў пасаг, нешта пайшло на аплату пазыкаў.