Нейкая блытаніна ў мяне атрымліваецца
. У кнізе Чарняўскага прыведзены наступны радавод:
Аляксандар (* …, † 04.1645, пакаёвы дваранін, стольнік менскі 14.02.1635 - да 31.10. 1640. чашнік ВКЛ 31.10. 1640 - да 03.1643, падстолі 03.1643 - 04.1645) х Зося з Фульштына Гербультаўна
Тамаш (падкаморы менскі 1670 - 1680)
Ян
Дамінік (падчашы трокскі)
Ануфры Антоні (гараднічы менскі). Гэта, відаць, і ёсьць бацька Юзафа і Дамініка?
Яцэк (суддзя гродзкі менскі)
Віктар (канюшы менскі)
Яцэк
х Кацярына Узлоўская
Антаніна
Францішак
Ганна х Міхал Свентарэцкі
Марцыбела х Тамаш Віньк
Стэфан
Крыштаф (* …, † да 01.1652, нашчадкаў не пакінуў)
Ганна
Нешта гэты радавод кепска суадносіцца з тым, што Вы прыводзіце. У Вольфа таксама Тамаш - сын Аляксандра і ўнук Яраша (Гераніма) Ярашавіча (падкаморыя мазырскага)...