А ці можна неяк азнаёміцца?
Таму што пакуль, па маіх дакументах усё, што тычыцца менавіта Жабак, з'яёляецца фальсіфікацыяй. Мяркую, што магло быць так: было колькі Патаповічаў, потым некалькі з іх апынуліся ля Магілёва і далей атрымалі новую частку "Жабка", а таксама сталі больш заможнымі. Потым магілёўскія здолелі абараніць сваё шляхецства. У той жа час пра гэта даведаліся Смалявіцкія і паспрабавалі у сваю справу дадаць матэрыялы пра Магілёўскіх (што ўсе роўна не дапамагло).
Звяртаю ўвагу, што асноўны род, пра які кажа аўтар тэмы (я ведаю аб чым ён таму, што ён мой сваяк) ідзе са Смалявічаў а потым з Ліпак.
Першыя вядомы Патаповіч - гэта ўласна Патап, заснавальнік роду. У інвентары 1670 года узгадваюцца ўжо ў якасці гаспадароў 2-е яго сыноў - Яўмен і Сіла (Сіланцій). Гэта не проста жыхары мястэчка - гэта адны з асноўных гандляроў у Смалявічах, якія маюць свае лаўкі ў цэнтры мястэчка. Верагодна, Патап быў адным з тых, хто быў запрошаны княхзем Багуславам Радзівілам у сярэдзіне 17 стагоддзя, каб зрабіць Смалявічы буйным эканамічным цэнтрам. Так Багуслаў Радзіл узняў многа сваіх гарадоў і мястэчак, напрыклад Слуцк у Беларусі, Кейданы ў Літве. Гэта быў адзін з самых эфектыўных рэфармтараў і бізнэсмэнаў свайго часу. Дык вось Патап і прыбыў уздымаць Смалявічы на новы ўзровень. Па сутнасці ён быў адным з "айцоў-заснавальнікаў" эканамічнай магутнасці мястэчка. Паводле інвентароў мы бачым, што ў 1675 годзе Яўмен Патаповіч кудысьці "адышоў". Магчыма на іншае месца жыхарства, а магчыма проста памёр. Але нашчадкаў сваіх ён у мястэчку не пакінуў. А Сіла па-ранейшаму мае сваю лаўку ў цэнтры мястэчка, у 3 квартале Рынкавай плошчы.
У 1680 г. Сіла (разам з сынамі: 2-ма Антонамі, Васілём і Грышкай) ужо ўзгадваецца не як гандляр, а як арандатар у мястэчку. Верагодна, ён пакінуў занятак гандлем і зрабіўся рамеснікам. у 3-м квартале Рынкавай плошчы ўзгадваюцца закінутыя будынкі, якія ўлады мястэчка хочуць прадаць.
Памяннік царквы, складзены, у 1738 г., дае таксама вельмі цікавую інфармацыю. Род Патаповічаў ідз ў ім першым пасля святароў. То бок на 1738 год Патаповічы былі самым прэстыжным і багатым родам у Смалявічах.
На жаль, невядома дакладна хто з чатырох сыноў Сілы нарадзіў Іосіфа Патаповіча - майго прамого продка. Апошні інвентар датуецца 1680 годам, а ў метрычных самыя першыя запісы датуюцца канцом 1720-х. Каб захаваўся які-небудзь інвентар 1710-х - гэта дапамагло ліквідаваць прабел. Але у гэты час ішла Паўночная вайна, і напэўна Радзівілам было не да інвентароў.
Тут я зрабіў схематычнае дрэва, найбольш вядомая на сёння і маючае дачыненне да мяне. Выбачайце, што вялікае. Справа, Андрэй - гэта я. Аўтар тэмы - таксама справа, Ігар Бярэзін.
Відавочна, што калі мы ўсё ж маем дачыненне да Магілёўчан, то да тых, што идуць да Банифата. Мяркую, падзел на "тых" і маіх адбыўся ля ці перад 18 ст., таму што у справа на падцверджанне збіралася у гэты час.