Са справы 694-5-478 аб спрэчках паміж Дамінікам Радзівілам і Аляксандрам Казімірам Завішай наконт памежных койданаўскіх тэрыторый, у т.л. наездзе, гвалце і заборы грунтаў.
Разглядаліся наезды жыхароў Дабрынёва на в. Данілавіча Завішы. У 1799 г. ляснічы Антон Бірыла, сабраўшы 300 чалавек з Дабрынёва (у т.л. яго бацька стражнік Стэфан Біруля) і навакольных засценкаў рушыў на дачы генерала Завішы, "крестьян оной деревни повязали и связанных до застенка Сокольщизна гнали, били, а оттуда забитых в колодках в Минск доставили неизвестно к каким допросам.."
Пазней данілавіцкія сяляне напалі на дабрынёўцаў, у прыватнасці, у Антона Бірылы адабралі каня, торбу і стрэльбу, у дзесятніка Сарокі стрэльбу і шапку.. У 1805 г. напалі на дабрынёўскі засценак Гарохавішча, таксама адабралі ўрочышча Паддуб'е ў Таранаў.
Дабрынёўцы ж "дошли до такой наглости", што на дарогах на людзей Завішы нападаць пачалі. У т.л. 1802 г. на гасцінцы выпраглі каня едучай з фальварка ў царкву ахмістрыні /Завішынскай/ і збілі яе і падводніка і каня забралі..
Серыя ж наездаў цягнулася з 1773 г., калі Завіша з грамадой слуг і падданых на станькаўскія землі напалі, Андрэя Алендзкага, камісара, Адынца, эканома і людзей станькаўскіх у засценках больш за 100 падстрэлілі.
У справе таксама сьпіс сялян суседняга з Дабрынёва фальварка Вільшчызна 1796 г., якія сьведчылі аб вывазу леса данілавіцкімі падданымі, подпісы крыжыкамі. "Сялянскія" прозвішчы: Гадлеўскі, Бакіноўскі, Філіповіч, Маеўскі, Здановіч, Паўлюць, Юшкевіч, Валасевічы, Кузьміцкія, Манькоўскі, Сабалеўскі.