Шукаю звесткі пра паходжанне Казлоўскіх: 1) Фёдара Рыгоравіча, які меў сыноў Цімафея (нарадзіўся ў 1852 г.), Фоку (нарадзіўся ў 1862 г.), Яўціхія (нарадзіўся ў 1877 г.); у 1870-я гг. сыны Фёдара жылі ў в. Замошша Лёзненскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні, ранейшае месца пражывання дакладна не вядома (верагодна, перасяліліся з іншай мясцовасці); 2) Пахома Паўлавіча (нарадзіўся ў 1869 г.), меў сыноў Маісея (нарадзіўся ў 1894 г.) і Дарафея (нарадзіўся ў 1897 г.), жылі ў в. Марачы Веляшкоўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні