на na.by змясціць інфармацыю не атрымалася (досьведу не хапае), таму выкладаю тут з таго, што знайшоў:
Радавод Бялькевічаў гербу “Дуб” да канца ХVIII ст. (1)
І калена
1. Войцах, таварыш гусарскай роты (атэстат кашталяна віленскага і гетмана ВКЛ Міхаіла Паца 12.07.1667)[2], быў у паспалітым рушэнні з яго выхаду з Зыдэйканскага стана да роспуску, валодаў паловай восьмай чвэрці грунту ў в. Касынічы Слуцкага княства[3].
ІІ калена
2/1. Бенядзікт, спадчыннік па бацьку той жа зямлі, якую пакінуў сынам (тэстамент 22.01.1695).
ІІІ калена
3/2. Габрыэль, паручнік Слуцкай казацкай харугвы (1731), харужы (патэнт харужага і ротмістра Слуцкага і Капыльскага княстваў (у іншым месцы суддзі) Юзафа-Бенядзікта Младзецкага 22.07.1731, што пацвердзіў генеральны губернатар таго ж княства Бекер), пазней харужы (патэнт 29.10.1734), яго тэстамент 06.03.1736 [4]. 4/2. Пётр. 5/2. Севярын. 6/2. Аляксандр. 7/2. Самуэль.
IV калена
8/3. Рафаэль, харужы Слуцкай казацкай харугвы (патэнт таго ж Младзецкага). 9/3 Ян. 10/З.Базыль.
V калена
11/9. Базыль [5]. 12/9. Ян. 13/10. Пётр.
VI калена
14/П.Даніэль. 15/11.Марцін. 16/11. Базыль. 17/12. Тэадор, жонка Тэафіля. 18/12. Сымон, жонка Ганна. 19/13. Ян. 20/13. Тамаш. 21/13. Леан.
VII калена
22/14. Мацей. 23/17. Лукаш,*1781. 24/18. Віктар,* 1793. 25/19. Тамаш.
У пач. XIX ст. прадстаўнікі роду пражывалі на арэнднай зямлі ў засц. Касынічы Слуцкага пав. кн. Радзівіла, Адама Непакойчыцкага і Ігнація Мержаеўскага. Прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага ДЦС 19.07.1817(1 частка), зацверджаны ўказам Сената 27.02.1878 (№737).
Крыніцы: ф. 319, воп. 2, спр. 82, арк. 714—717адв.;спр. 376. [1] Гл. таксама радавод Бялькевічаў, што выводзіліся 26.02.1802. [2] Актыкаваны 15.02.1725 на ўрадзе Слуцкага замку. [3] Гэтая зямля звалася Бялькевічаўскім Кутам. [4] Актыкаваны 21.03.1736 па ўрадзе Слуцкага замку. [5] Звесткі пра валоданне 11- 13 маёнткаў Ягелашчына Ашмянскага павета, які прадалі Тадэвушу Валодзьку (1780) з’яўляюцца спрэчнымі.
(с) Матэрыялы узятыя з выдання
Гербоўнік беларускай шляхты. Т.2.Б. / С. Рыбчонак [і інш.] — Мінск: НАРБ, 2007. — 672 с: іл. – С. 502-503. Аўтары - С. Рыбчонак, Т Седлярэвіч
Радавод Бялькевічаў гербу “Дуб” да канца ХVIII ст. (2)
І калена
1. Войцах, служыў у 1666—1667 у войску літоўскім, што засведчыў гетман ВКЛ Пац (атэстат 12.07.1667).
ІІ калена
2/1. Ян, валодаў маёнткам Дзічкаў, які набыў ад Лукаша Канстанцінавіча Буйневіча (запіс аб продажы 05.05.1685), яго тэстамент 24.10.1730, жонка Соф'я.
ІІІ калена
3/2. Філон, беспатомны. 4/2. Ян.
IV калена
5/4. Ваўжынец, уступіў дзедзічны маёнтак сынам (запіс 22.05.1792). 6/4. Базыль. 7/4. Андрэй.
V калена
8/5. Францішак, валодаў застаўным фальваркам Катугі (інтрамісія 23.05.1799). ротмістр ковенскі, у якасці доказу на шляхецтва прадставіў сведчанне ўраднікаў і абывацеляў Слуцкага павету (03.10.1801).
9/5. Ян. 10/5. Ануфры. 11/6. Стэфан. 12/7.Базыль. 13/7. Ян.
VI калена
14/8. Юзаф,хр. 07.07.1795. 15/8. Ігнаці,хр. 08.04.1798. 16/9. Ян,хр. 24.02.1789. 17/9. Тэадор, хр. 24.04.1794 [1].
У XIX ст. прадстаўнікі роду пражывалі ў Слуцкім пав. Мінскай губ. Прызнаны ў дваранстве пастановай Мінскага ДДС 26.02.1802 (1 частка), звестак аб зацвярджэнні ўказам Сената не адшукана.
Крыніцы: ф. 319, воп. 1, спр. 22, арк. 36; спр. 32а, арк. 47—50; воп. 2, спр. 353.
[1] 14—17 былі хрышчаны ў Нясвіжскім касцёле.
(с) Матэрыялы узятыя з выдання:
Гербоўнік беларускай шляхты. Т.2.Б. / С. Рыбчонак [і інш.] — Мінск: НАРБ, 2007. — 672 с: іл. – С. 503-504. Аўтары - С. Рыбчонак, Т Седлярэвіч