Вітаю! Шукаю звесткі пра сваіх Ліхадзіеўскіх. Мая прапрабабуля Мальвіна Эдуардаўна ў дзявоцтве Ліхадзіеўская па дакументах нарадзілася ў п. Заря Глусскага раёну 1883-1970, але гэта можа быць не дакладна. Пабралася шлюбам з Рымашэўскім Браніславам Міхайлавічам (1872-1938) у 1890х. Жылі ў Слаўкавічах, потым Заеліцы, адтуль перабраліся ў п. Ключ, каля Баянава (зараз п.Заря). Яе бацькі Эдуард Гіляр'евіч Ліхадзіеўскі і Юлія Аляксандраўна (Грынявецкая). Яшчэ ў яе былі браты і сёстры Юзік (пр. 1888г.н.), Валянціна, Юзэфа, Юлій. Буду ўдзячная за любыя звесткі